ГалоўнаяБiблiятэкарамНавуковыя даследаванні: методыка правядзення

Навуковыя даследаванні: методыка правядзення

 

У сучасных умовах навукова-даследчая дзейнасць бібліятэк становіцца адным з асноўных элементаў іх паспяховага функцыянавання. Актуальнасць і неабходнасць навукова-даследчай работы відавочная: ніводнае кіраўніцкае рашэнне не можа быць прынята без навуковага абгрунтавання, глыбокага разумення дадзенай сітуацыі.

Навуковыя даследаванні ў бібліятэках могуць насіць тэарэтычны і прыкладны (эмпірычны) характар. Яны спрыяюць вырашэнню як глабальных, канцэптуальных праблем, так і лакальных, унутрыбібліятэчных, дапамагаюць разабрацца ў заканамернасцях функцыянавання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута, спрагназаваць яго далейшае развіццё. Для гэтага шырока прымяняюцца разнастайныя метады навуковага пазнання: статыстычныя, бібліяметрычныя, сацыялагічныя і інш.

Найбольш пытанняў у бібліятэкараў узнікае пры правядзенні прыкладных навуковых даследаванняў, таму што для таго, каб даследаванні прыносілі рэальную практычную карысць, на самой справе спрыялі аптымізацыі бібліятэчнага абслугоўвання, неабходны вельмі сур’ёзны прафесійны падыход да іх арганізацыі і правядзення.

Пры падрыхтоўцы і правядзенні сацыялагічнага даследавання вылучаюць некалькі этапаў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго характарам і зместам, формамі і працэдурамі даследчай дзейнасці. Гэтыя этапы ўзаемазвязаны і аб’яднаны логікай адзінай даследчай задумы.

1 этап. Падрыхтоўчы

2 этап. Пілатажнае даследаванне

3 этап. Палявы

4 этап. Падрыхтоўка і апрацоўка інфармацыі

5 этап. Аналіз інфармацыі і падрыхтоўка выніковых дакументаў

Усе вышэйпералічаныя этапы сацыялагічнага даследавання лагічна ўзаемаабумоўлены і ўзаемазвязаны, таму нельга прыступаць да чарговага этапа, калі да канца не пройдзены папярэдні. Гэта значыць, што матэрыял, атрыманы на ранейшым этапе, з’яўляецца асновай для наступнага.

Бібліятэкарам