ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі XІV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Вынікі XІV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Падведзены вынікі конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2005 год. Грашовымі прэміямі адзначана 13 бібліятэчных калектываў і 3 намінанты.

Сярод бібліятэк пераможцамі сталі:

  1. Асіповіцкая раённая цэнтральная бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар В.Л. Логвін).
  2. Маладзечанская раённая цэнтральная бібліятэка імя М. Багдановіча Мінскай вобласці (дырэктар В.П. Страх).
  3. Смалявіцкая раённая цэнтральная бібліятэка Мінскай вобласці (С.В. Чарваненка).
  4. Вайцяшынская сельская бібліятэка Бярозаўскай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар І катэгорыі Л.І. Рудзьман).
  5. Велясніцкая сельская бібліятэка-музей імя Я. Янішчыц Пінскай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар І катэгорыі Г.С. Казак).
  6. Вусценская сельская бібліятэка Аршанскай РЦБС Віцебскай вобласці (загадчыца Р.М. Кірылава).
  7. Броненская сельская бібліятэка Рэчыцкай РЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар Г.М. Кісель).
  8. Бакштаўская сельская бібліятэка Іўеўскай РЦБС Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Н.А. Семяняга).
  9. Спондаўская сельская бібліятэка Астравецкай РЦБС Гродзенскай вобласці (бібліятэкар І катэгорыі І.Ф. Валуевіч).
  10. Кучарынская сельская бібліятэка Шклоўскай РЦБС Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Л.Ц Цімошчанка).
  11. Княгінінская сельская бібліятэка Мядзельскай РЦБС Мінскай вобласці (бібліятэкар Т.У. Талайка).
  12. Атрадненская сельская бібліятэка Любанскай РЦБС Мінскай вобласці (загадчыца В.М. Філіпчык).
  13. Зембінская сельская бібліятэка Барысаўскай РЦБС Мінскай вобласці (бібліятэкар К.Ю. Сідаровіч)

У ліку намінантаў:

  • Н.А. Мажар – загадчыца дзіцячай бібліятэкі Лельчыцкай РЦБС Гомельскай вобласці (намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем");
  • Н.А. Святоха – галоўны бібліятэкар Вілейскай РЦБС Мінскай вобласці (намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы");
  • М.В. Ізіатка – галоўны бібліятэкар Глыбоцкай раённай бібліятэкі Віцебскай вобласці (намінацыя "За пошукавую і даследчую працу па напісанні гісторыі сваёй бібліятэкі").
Бібліятэкарам