ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"Вынікі I Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”

Вынікі I Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”

5 жніўня 2015 г. былі зацверджаны вынікі I Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”.

Вынікі зацверджаны Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Падобны конкурс у гісторыі развіцця бібліятэчнай справы рэспублікі праводзіўся ўпершыню. Яго маштабнасць (ад бібліятэкі ВНУ да школьнай бібліятэкі), разнапланавасць прадэманстраванай работы (ад асветніцкіх праектаў сетак публічных бібліятэк розных раёнаў і гарадоў да збірання па крупінках унікальнай гісторыі Праваслаўя роднага краю ў сельскай бібліятэцы), паўсюднае супрацоўніцтва бібліятэк са служыцелямі царквы, сумесная міжведамасная дзейнасць бібліятэк, а таксама колькасць дасланых на конкурс работ – сведчаць пра своечасовасць і запатрабаванасць дзейнасці бібліятэк па духоўна-маральнай асвеце і выхаванні сярод розных катэгорый насельніцтва. Такая дзейнасць стала магчымай у рэчышчы палітыкі супрацоўніцтва з царквой, якая праводзіцца на дзяржаўным узроўні, у рамках прынятых праграм аб супрацоўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы і розных міністэрстваў і ведамстваў.

Конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк краіны, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню іх работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

У першым Рэспубліканскім конкурсе прынялі актыўны ўдзел бібліятэкі ўстаноў адукацыі, падведамных Міністэрству адукацыі, публічныя бібліятэкі Міністэрства культуры, бібліятэкі, падведамныя Беларускаму экзархату. На суд журы конкурсу ўдзельнікамі было прадстаўлена 178 работ у чатырох намінацыях: “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”, “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”, “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”.

Па выніках конкурсу 29 бібліятэк атрымалі ад Беларускага экзархата прызавыя месцы і ўзнагароды. Шэсць удзельнікаў конкурсу будуць узнагароджаны Граматай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі за шматгадовую работу па духоўна-маральным выхаванні і значны ўклад на карысць духоўнай асвеце.

Акрамя таго, высокую ацэнку журы атрымалі 28 работ, аўтары якіх будуць узнагароджаны Міністэрствам адукацыі.

Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу будуць адзначаны пісьмамі з падзякай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання” адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас работы міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, правядзенне якога плануецца 21–23 кастрычніка 2015 г.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія даслалі свае работы, і спадзяецца, што з года ў год правядзенне конкурсу будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на карысць духоўнай асвеце і духоўна-маральнаму выхаванню.


Бібліятэкарам