ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”

Рэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”

1 верасня 2023 года стартаваў II Рэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.

Конкурс накіраваны на ўзмацненне ролі публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) у фарміраванні прававой культуры грамадства, у тым ліку шляхам садзейнічання ўдзелу насельніцтва ў праватворчасці, аказання інфармацыйна-прававой дапамогі грамадзянам, стымулявання творчай ініцыятывы работнікаў ПЦПІ ў рамках прафесійнай дзейнасці.

Арганізатары: Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, грамадскія аб’яднанні “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” і “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”.

Конкурс з’яўляецца адкрытым і праводзіцца ў адзін этап з 1 верасня 2023 г. па 2 мая 2024 г. па наступных намінацыях:

  • Лепшы ПЦПІ абласной бібліятэкі
  • Лепшы ПЦПІ цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі
  • Лепшы ПЦПІ гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі
  • Лепшы ПЦПІ дзіцячай бібліятэкі
  • Лепшы ПЦПІ сельскай бібліятэкі

Матэрыялы для ўдзелу неабходна накіроўваць у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі на адрас электроннай пошты: RUSAK_O@ncpi.gov.by да 31 студзеня 2024 г.

Падрабязнасці арганізацыі і парадак правядзення конкурсу, патрабаванні да падачы і афармлення конкурсных матэрыялаў, а таксама крытэрыі іх ацэнкі вы знойдзеце ў Палажэнні аб конкурсе.

Бібліятэкарам