ГалоўнаяБiблiятэкарамСавет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні заснаваны па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лютым 2009 года. Савет з’яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным органам, створаным пры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая, у адпаведнасці з артыкулам 23 Закона “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі ад 02.05.2008 № 337-З, з’яўляецца галоўнай універсальнай навуковай бібліятэкай краіны, каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага значэння ў галіне бібліятэчнай справы.

Мэты стварэння Савета – вызначэнне прыярытэтных напрамкаў інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк; каардынацыя і кааперацыя бібліятэк Рэспублікі Беларусь па ініцыіраванні і рэалізацыі нацыянальных і міжнародных праектаў, у тым ліку ў рамках міжнароднага кансорцыума eIFL.net; павышэнне якасці абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк праз забеспячэнне доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў адукацыйнага, культурнага і навукова-даследчага характару; пашырэнне прафесійных кантактаў бібліятэк Беларусі з замежнымі бібліятэкамі.

У склад Савета ўваходзяць дырэктары бібліятэк рэспубліканскага і абласнога значэння, якія выконваюць функцыі метадычных цэнтраў і прымаюць удзел у рэалізацыі праектаў, ініцыіраваных у рамках дзейнасці Савета (адзін прадстаўнік ад кожнай бібліятэкі), і сакратара.

Старшынёй Савета з’яўляецца дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выканаўчы орган Савета – выканаўчы камітэт. Камітэт ствараецца для каардынацыі праектнай дзейнасці Савета па асноўных напрамках інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк краіны, рашае актуальныя пытанні ўзаемадзеяння бібліятэк, каардынуе дзейнасць кіраўнікоў рабочых груп.

Дзейнасць, мерапрыемствы і ініцыятывы Савета па інфармацыйным ўзаемадзеянні на працягу 2009 г. падцвердзілі неабходнасць яго стварэння. Набыццё электронных інфармацыйных рэсурсаў на карпаратыўнай аснове прызнана эканамічна выгадным і мэтазгодным.