ГалоўнаяБiблiятэкарамУнутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў

Унутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў

Фонд унутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў уваходзіць у сістэму фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўключае больш за 90 000 экз. універсальных па змесце і розных па відавой прыналежнасці друкаваных дакументаў на беларускай, рускай і замежных мовах.

Храналагічны ахоп дакументаў: з XIX стагоддзя па цяперашні час.

Гэта празмерна дублетныя і няпрофільныя ў адносінах да асноўных фондаў бібліятэкі выданні, прызначаныя для пераразмеркавання і абмену ў сістэме бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Дакументы апошніх гадоў выдання складаюць 70 % фонду. У ім шырока прадстаўлены кнігі па грамадска-гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, мастацкая літаратура. Асабліва цікавыя падборкі даваенных кніг і часопісаў.

Пастаяннымі карыстальнікамі фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляюцца 200 бібліятэк краіны. У 2017 г. беларускім бібліятэкам было перададзена каля 90 000 дакументаў.

Узаемадзеянне з партнёрамі па дакументаабмене ажыццяўляецца на аснове "Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў".

Поўны тэкст інструкцыі даступны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем ўвагу, што на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэгулярна выстаўляюцца паказальнікі дакументаў, тэматычныя спісы выданняў, што прапануюцца для пераразмеркавання, аператыўная інфармацыя аб новых паступленнях у фонд, а таксама спіс выданняў, неабходных Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Запрашаем да супрацоўніцтва бібліятэкі краіны.

Загадчыца сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання:
Жукоўская Марыяна Вітальеўна
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 83 (унутр. 75 83)
E-mail: jukovskaya@nlb.by