ГалоўнаяМерапрыемствыХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Права і інтэрнэт: тэорыя і практыка
Маўклівы выклік вечнасці

ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя мерапрыемствы

26–27 красавіка 2018 г. запрашаем прыняць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, прысвечаных 400-годдзю выдання першага Буквара.

Праблемнае поле навуковай канферэнцыі, якая ладзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, наступнае:
• Асветніцкія традыцыі Беларусі і вучэбнае кнігавыданне
• Рукапісная кніжнасць Беларусі
• Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах
• Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
• Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
• Сучасная беларуская кніга
• Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі
• Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі
• Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская, польская, украінская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту kireeva@nlb.by або sapega@nlb.by не пазней за 15 сакавіка 2018 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.

2. Аб'ём даклада разам з рэзюмэ на рускай і англійскай мовах, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).

3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].

4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб'ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Кантакты:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефон: +375 17 293 27 81
E-mail: kireeva@nlb.by

Сапега Таццяна Андрэеўна
Тэлефон: +375 17 293 27 82
E-mail: sapega@nlb.by


Бібліятэкарам