ГалоўнаяМерапрыемствыНа мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука
Навагодні серпанцін
Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы

На мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука

На мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука
Іншыя мерапрыемствы
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 7 снежня ў бібліятэцы працуе выстаўка Валерыя Слаука “Графіка”, прысвечаная 70-годдзю мастака.

“Беларускі Дзюрэр”, мастак-віртуоз і непераўзыдзены фантазёр Валерый Слаук запрашае паглыбіцца ва ўласны дзівосны свет, населены сотнямі фантастычных персанажаў.

Творчасць Валерыя Слаука – адна з самых яркіх з'яў у сучаснай беларускай графіцы. Яго почырк пазнаецца адразу: манахромная, чорна-белая графіка, створаная з ювелірнай дакладнасцю і рэалістычнасцю.

Мастак працуе пераважна ў кніжнай графіцы. Яго ілюстрацыі надалі аб’ём і выразнасць шматлікім беларускім і замежным творам, “ажывілі” двухтомную энцыклапедыю “Беларускі фальклор”. Увогуле славянская міфалогія стала адной з галоўных тэм у яго творчасці: чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі, створаныя ўяўленнем мастака, ажываюць і запаўняюць штодзённую рэальнасць.

Выстаўка фантастычная, загадкавая, шматзначная і, разам з тым, поўная тонкай іроніі. Яна патрабуе ад гледача няспешнага знаёмства, уважлівасці і ўдумлівасці.

Валерый Слаук (1947 г.н., г.п. Коханава Віцебскай вобласці) – знакаміты мастак і ілюстратар, прафесар кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, прыватных калекцыях і музеях Аўстрыі, Італіі, Германіі.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Паглыбіцца ў фантасмагарычны свет Валерыя Слаука магчыма да 18 студзеня 2018 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам