ГалоўнаяМерапрыемствы“Беларусьфільм” зняў мультфільмы для дзяцей па гісторыі гарадоў Беларусі
Мастак, што малюе паветра: выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца
Радасныя фарбы

“Беларусьфільм” зняў мультфільмы для дзяцей па гісторыі гарадоў Беларусі

“Беларусьфільм” зняў мультфільмы для дзяцей па гісторыі  гарадоў Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
12 сакавіка
Дата правядзення
15.00−17.00
Час правядзення
Зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346)
Месца правядзення

12 сакавіка ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя анімацыйнага праекта “Аповесць мінулых гадоў”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.

Праект, які мае гісторыка-культурнае і адукацыйнае значэнне, прадстаўляе цыкл пазнавальных мультфільмаў для дзяцей аб узнікненні гербаў беларускіх гарадоў. У сюжэтах тлумачыцца значэнне адлюстраваных на іх сімвалаў, а таксама прыводзяцца кароткія звесткі пра гісторыю гарадоў. У займальнай форме мультфільмы знаёмяць з гісторыяй Беларусі ў цэлым і яе рэгіёнаў у прыватнасці.

Аўтар ідэі і кіраўнік праекта − Ігар Волчак. Каманда айчынных мультыплікатараў працавала над праектам не адзін год. Вынікам сталі мікрасюжэты пра гербы 36 гарадоў Беларусі. Таксама створаны асобны мультфільм пра герб і сцяг Рэспублікі Беларусь.

Адлюстраваныя на гербах сімвалы маюць вельмі старажытнае паходжанне. У кожнага з іх свая легенда, звязаная са старадаўнімі паданнямі, важнымі гістарычнымі падзеямі і фактамі, роляй горада ў гісторыі дзяржавы.

Пачатак мерапрыемства – а 15 гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам