ГалоўнаяМерапрыемствы“Гэта вам не сэлфі”: прэзентацыя кнігі пра беларускіх першапраходцаў фотамастацтва
Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя
"Вясны ў душы і за акном – таксама": са святам, мілыя дамы!

“Гэта вам не сэлфі”: прэзентацыя кнігі пра беларускіх першапраходцаў фотамастацтва

“Гэта вам не сэлфі”: прэзентацыя кнігі пра беларускіх першапраходцаў фотамастацтва
Іншыя мерапрыемствы
14 сакавіка
Дата правядзення
16.00
Час правядзення
Зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346)
Месца правядзення

14 сакавіка а 16-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Вялічкі “Фотографы земли Белорусской. 1850–1918 гг.”.

Панарамнае фота, сэлфі, фільтры... Гэта сёння за хвіліну можна зрабіць сотню фотаздымкаў, апрацаваць і тут жа загрузіць іх у Instagram, “ВК”, Facebook або разаслаць сябрам па ўсім свеце. А быў жа час, калі партрэтны здымак з'яўляўся раскошай, да фотаздымкі рыхтаваліся грунтоўна і пасля слоў “увага, зараз вылеціць птушка” ішоў доўгі і крапатлівы працэс праяўкі плёнкі і друку фатаграфій.

Здзейсніць падарожжа ў тыя далёкія часы – пачатак XX стагоддзя – запрашае аўтар дзіўнай кнігі “Фотографы земли Белорусской. 1850–1918 гг.” Аляксандр Вялічка. Выданне, якое не мае аналагаў, распавядае аб сапраўдных майстрах аб'ектыва, тых, хто спрыяў распаўсюджванню фатаграфіі з моманту з'яўлення першых фотаатэлье ў мястэчках і гарадах Паўночна-Заходняга краю.

На старонках кнігі адлюстраваны біяграфіі 624 фатографаў. Кожная даведка суправаджаецца знойдзенымі бланкамі або архіўнымі дакументамі. Старадаўнія фотапартрэты з прыватных збораў і калекцый дазваляюць убачыць твар цэлай эпохі, вывучыць дэталі адзення, паставы, прычоскі людзей на здымках.

Аўтар і складальнік кнігі Аляксандр Вялічка больш за 40 гадоў прысвяціў даследаванню ў галіне фалерыстыкі, філакартыі і баністыкі. Публікуецца ў перыядычным друку Беларусі, Расіі і Сербіі, аўтар звыш трох дзясяткаў кніг.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам