ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна "Каб зрабіць свет больш добрым"
Музейныя заняткі “Кніжная гравюра”
Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя

Літаратурная гадзіна "Каб зрабіць свет больш добрым"

Літаратурная гадзіна "Каб зрабіць свет больш добрым"
Іншыя мерапрыемствы
14.03.2018
Дата правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Каб зрабіць свет больш добрым”.

Дзеці часта чуюць ад дарослых такія словы, як “дабро” і “дабрыня”. З пэўнага моманту яны пачынаюць задумвацца над тым, што значаць гэтыя паняцці... Што ж такое дабрыня? Каго называюць добрым чалавекам? І чаму трэба быць добрым?

Прачытаўшы апавяданні В. Драгунскага “Друг детства”, В. Сухамлінскага “Как белочка дятла спасла”, Э. Машкоўскай “Кто самый добрый” і Г.Фёдаравай “Добруня”, дзеці даведаюцца, што ветлівыя словы і добрыя ўчынкі робяць цуды.

Зрабіць свой свет больш добрым яны змогуць з дапамогай сумеснага творчага працэсу – малюючы веснавых птушачак. Малюнкі дзяцей потым будуць прадстаўлены ў дзіцячым пакоі на выстаўцы “Веснавыя госці”.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам