2018 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам малой радзімы. Для кожнага чалавека малая радзіма – гэта тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе ўпершыню ўсвядоміў сябе асобай. Памятаць свае карані, захоўваць традыцыі і памнажаць культурныя каштоўнасці – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках Года малой радзімы запрашае на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаныя жыццю і творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Маўра, М. Багдановіча, К. Крапівы, Ф. Скарыны, М. Шагала. Экскурсанты атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі з біяграфіі выдатных асоб, месцамі, адкуль яны родам. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены кнігі, плакаты, паштоўкі, фатаграфіі і фотарэпрадукцыі з фондаў бібліятэкі.
Падчас экскурсіі госці пазнаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка , сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы дакументаў, наведаюць музей кнігі і адной з чытальных залаў.
Групы фарміруюцца колькасцю да 15 чалавек. Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе з 10.00 да 18.00 з аўторка па суботу.
Кошт для групы да 15 чалавек – 20 руб.
Навучэнцам і студэнтам прадастаўляецца скідка 35 % – 13 руб.
Запіс па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.