ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”
Сінявокая – Паднябесная: погляд праз фотааб’ектыў
Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”
Іншыя мерапрыемствы
11 красавіка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

Самыя верныя сябры вясны – гэта птушкі. Увесну абуджаецца ад зімовай спячкі прырода, напаўняюцца жыватворным сокам дрэвы – паўсюль жыццё! І птушкі першымі нагадваюць пра гэта. Птушыны гоман з пераможнай сілай вітае адраджэнне прыроды.

На занятках дзеці з дапамогай каляровай паперы, кардона, нітак і дэкаратыўнага матэрыялу сізаль зробяць аб’ёмнае пано “Птушкі прыляцелі”, якое створыць веснавую атмасферу і настрой.

Падчас працы хлопчыкі і дзяўчынкі паслухаюць веснавыя мелодыі і запісы галасоў крылатых веснікаў вясны, а таксама атрымаюць задавальненне ад творчага працэсу і пазітыўныя эмоцыі.

Час правядзення мерапрыемства – 18.00–19.30.

Запрашаюцца дзеці 5–10 гадоў.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.



Бібліятэкарам