ГалоўнаяМерапрыемствы“Вялікі юбілей Вялікага”: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета
Поўны збор філасофскіх твораў Мікалая Крукоўскага прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Рэха Чарнобыля

“Вялікі юбілей Вялікага”: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета

“Вялікі юбілей Вялікага”: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета
Іншыя мерапрыемствы
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

19 красавіка ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка “З тых даўніх дзён да сённяшняга часу”, прымеркаваная да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

70 афіш яскрава распавядуць пра самыя значныя вехі ў гісторыі беларускага Вялікага з моманту яго нараджэння ў 1933-м і адкрыцця ўласнага будынку на Траецкай гары ў 1939-м.

25 мая 1933 года на сцэне Гарадскога тэатра давалі “Кармэн” Ж. Бізэ, а 10 сакавіка 1939 года тэатр оперы і балета адкрывалі прэм`ерай беларускай оперы Яўгена Цікоцкага “Міхась Падгорны”. Афішу гэтага спектакля, як і афішу першага нацыянальнага балета “Салавей” Міхаіла Крошнера, наведвальнікі змогуць убачыць у экспазіцыі.

Выстаўка разгарне і трагічныя старонкі з аповедам пра Вялікую Айчынную вайну, а таксама адлюструе найнавейшую гісторыю Вялікага тэатра Беларусі – Маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, Балтыі, Грузіі; Міжнародны конкурс спевакоў, выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell'opera; Мінскі міжнародны Калядны оперны форум і інш.

Наведвальнікі змогуць убачыць афішы часоў Савецкага Саюза, афішы з гарадоў і краін, у якіх Вялікі тэатр Беларусі пабываў на гастролях, унікальныя афішы XIX стагоддзя і музычныя партытуры. Асобная старонка будзе прысвечана тэатральнаму часопісу “Партэр”.

У дзень адкрыцця выстаўкі госці змогуць атрымаць асалоду ад галасоў выдатных салістаў Вялікага тэатра і інструментальнай музыкі ў выкананні калектыву A.M.A.D.I.S. Brass, а таксама пачуць і ўбачыць архіўныя запісы з удзелам зорак мінулага і сучаснасці.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Экспазіцыя будзе прадстаўлена ўвазе гледачоў да 14 чэрвеня 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама пра адкрыццё выстаўкі.


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам