ГалоўнаяМерапрыемствы“Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”: да Міжнароднага дня сям’і
Лепшыя кнігі Беларусі
Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі

“Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”: да Міжнароднага дня сям’і

“Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”: да Міжнароднага дня сям’і
Іншыя мерапрыемствы

З 28 сакавіка па 28 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Шлюб. Сям’я. Дзеці: правы і абавязкі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і (15 мая).

У сістэме грамадскіх каштоўнасцей сям’я займае асаблівае месца. Галоўная роля сям’і ў фарміраванні чалавека прызнаецца сусветнай супольнасцю. Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека сцвярджаецца, што сям’я – натуральная асноўная ячэйка грамадства. Ствараючы трывалую сям’ю, людзі ўмацоўваюць грамадства, таму яно зацікаўлена ў тым, каб гэтая ячэйка была жыццяздольнай і як мага лепш ажыццяўляла функцыі, ускладзеныя на яе законам.

Адной з вострых праблем ва ўсіх цывілізаваных краінах з’яўляецца дэмаграфічная сітуацыя. Лічбы нараджальнасці часам аказваюцца ніжэй за ўзровень смяротнасці. Злоўжыванне алкагольнымі напоямі, распаўсюджванне наркатычных і таксічных рэчываў, асацыяльныя паводзіны прыводзяць да разбурэння ўнутрысямейных адносін. Рост няпоўных сем’яў – следства катастрафічнага павелічэння колькасці разводаў. Мэта з’яўлення Міжнароднага дня сям’і – зварот увагі грамадскасці і дзяржаў на дадзеныя праблемы.

Міжнародны дзень сям’і служыць добрым стымулам да распрацоўкі і развіцця сацыяльных праграм, звязаных з забеспячэннем дабрабыту і бяспекі людзей. У многіх краінах распрацаваны цэлыя стратэгіі дэмаграфічнага развіцця.

У Рэспубліцы Беларусь рэалізуюцца такія сацыяльныя праграмы, як аказанне фінансавай дапамогі дзяржавы шматдзетным і маладым сем’ям пры будаўніцтве жылля, развіццё сістэмы бясплатнага забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі. У дзяржаве распрацаваны нарматыўныя акты, накіраваныя на змяншэнне колькасці бясплодных пар.

Галоўная задача ў грамадстве – фарміраванне мадэлі шчаслівай, паспяховай сям’і з двума і больш дзецьмі, здольнай да духоўна-маральнага самаразвіцця і самарэалізацыі.

Аднак мэтавай дапамогі дзяржавы недастаткова для дасягнення пастаўленых мэт. Кожная сям’я абавязана прыкладаць немалыя намаганні для паляпшэння ўласнага жыцця. Калі бацькі будуць імкнуцца ствараць у доме пазітыўную абстаноўку, якая спрыяльна адлюстроўваецца на духоўным і фізічным здароўі дзяцей, такія сем’і будуць па-сапраўднаму шчаслівыя.

Выстаўка адрасуецца шырокаму колу чытачоў, студэнтам, якія вывучаюць сямейнае права, практыкуючым юрыстам, выкладчыкам.

Экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае заканадаўства, якое рэгулюе грамадска-прававую ахову сям’і
  • Прававое рэгуляванне сямейных адносін у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  • Ахова праў і забеспячэнне інтарэсаў дзяцей у сямейным праве Рэспублікі Беларусь і замежным заканадаўстве
  • Шлюбны дагавор: заключэнне, змяненне і спыненне
  • Шлюбна-сямейныя адносіны ў Рэспубліцы Беларусь з удзелам чужаземцаў
  • Альтэрнатыўныя спосабы вырашэння шлюбна-сямейных спрэчак.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.
Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам