ГалоўнаяМерапрыемствыХатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці
З вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай
Гартаваны агнём вайны

Хатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці

Кніжная выстаўка "Хатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці"
Іншыя мерапрыемствы

З 20 сакавіка па 20 мая на выставачнай пляцоўцы (3-ці паверх) праходзіць кніжная выстаўка “Хатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці”.

Выстаўка, прысвечаная 75-й гадавіне з дня Хатынскай трагедыі, змяшчае каля
50 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сярод якіх тэматычныя даведнікі, альбомы, навуковыя, навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія выданні на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, балгарскай, армянскай, украінскай, якуцкай мовах і нават на аварскай.

Экспазіцыя пачынаецца з выданняў, што падрабязна раскрываюць злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва вёскі Хатынь: “Хатынская Стена памяти: документы и материалы” (2016), “Хатынские Деревья жизни: документы и материалы” (2015), “Хатынь: трагедия и память: документы и материалы” (2014). У іх сабраны дакументы партызан і мясцовых жыхароў, нямецкія запыты і справаздачы пра падзеі трагічнага дня, матэрыялы сведак, акты і спісы ахвяр Хатынскай трагедыі, а таксама ваенных злачынцаў, якія панеслі заслужанае пакаранне ў пасляваенны перыяд.

Цэнтральную частку экспазіцыі займаюць навуковыя выданні пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Гісторыя трагедыі беларускай вёскі, якую цалкам спалілі фашысты, нікога не можа пакінуць абыякавым. З моманту адкрыцця ў 1969 годзе мемарыялу і па сённяшні дзень да гэтага месца едуць людзі з розных краін, каб ушанаваць памяць загінуўшых у полымі ваеннага ліхалецця беларусаў. Комплекс “Хатынь” – адзін з самых наведвальных мемарыялаў, куды едуць не толькі грамадзяне Беларусі, але і госці і турысты з розных краін.

Хатынь была не адзінай вёскай, знішчанай у 1941–1944 гг. Такі лёс напаткаў 628 беларускіх вёсак. Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас акупацыі. Сотні падобных трагедый адбыліся за тры гады акупацыйнага ліхалецця (1941–1944 гг.) на беларускай зямлі.

Боль, скруха і памяць аб Хатынскай трагедыі перададзены на выстаўцы таксама праз творы мастацкай літаратуры і графікі.

Выстаўка адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам