ГалоўнаяМерапрыемствыПоўны збор філасофскіх твораў Мікалая Крукоўскага прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вясёлыя ўрокі”
“Вялікі юбілей Вялікага”: выстаўка да 85-годдзя тэатра оперы і балета

Поўны збор філасофскіх твораў Мікалая Крукоўскага прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы

Поўны збор філасофскіх твораў Мікалая Крукоўскага прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
23.04.2018
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

23 красавіка а 16-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) ладзіцца прэзентацыя Збору твораў М.І. Крукоўскага ў 5-ці тамах.

Доктар філасофскіх навук, прафесар Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (16.10.1923 – 30.09.2013) – вядомы беларускі філосаф, аўтарытэтны спецыяліст па актуальных праблемах культурнага жыцця краіны, станаўлення нацыянальнай свядомасці.

Творы Мікалая Крукоўскага, прысвечаныя пытанням філасофіі, культуралогіі і эстэтыкі, атрымалі прызнанне далёка за межамі нашай краіны.

Падчас прэзентацыі сябры і вучні вучонага раскажуць аб этапах яго жыццёвага шляху, раскрыюць погляды ў галіне эстэтыкі і культуралогіі.

Прадугледжаны паказ эпізодаў дакументальнага фільма, прысвечанага Мікалаю Крукоўскаму.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама пра прэзентацыю Збору твораў М.Крукоўскага, якая адбылася 23 красавіка 2018 года.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам