ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”
Расцём з музыкай
Узноўлены шэдэўр

Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”

Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”
Іншыя мерапрыемствы
10 красавіка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем 10 красавіка дзяцей і бацькоў на музейная заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”. Госцем сустрэчы стане выданне для дзяцей “Дуду”. Займальнае паглыбленне ў часопісы забяспечана!

Што мы ведаем пра часопісы (журналы)? Аказваецца, яны такія розныя і іх так шмат! Ёсць школьныя журналы, дзе настаўнікі выстаўляюць адзнакі. Ёсць часопісы, якія можна выпісаць на пошце ці купіць у кіёску. У чым іх адрозненне ад кнігі, газеты і інтэрнэт-часопіса? Усе гэтыя пытанні абмяркуем разам на занятках.

Ідэя стварэння часопіса ўзнікла ў Францыі. Адным з першых навуковых часопісаў стаў “Journal des savants”, які выдаваўся ў Парыжы з 1665 года. Удзельнікі заняткаў абавязкова яго ўбачаць, бо некаторыя нумары захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з сучасным часопісам для дзяцей “Дуду”. Іх чакаюць інтэрактыўныя гульні, цікавыя заданні і нават песні.

Сустрэча арганізавана ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічана на дзяцей 5–12 гадоў.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.



Бібліятэкарам