ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЛічбавыя бібліятэкіЗалатая калекцыя Еўразіі

Залатая калекцыя Еўразіі

Праект “Залатая калекцыя Еўразіі” з’яўляецца адным з напрамкаў узгодненай сацыяльнай палітыкі дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Асноўная ідэя праекта – стварэнне калекцыі найбольш знакамітых і каштоўных выданняў, якія адлюстроўваюць спецыфіку народаў краін ЕўрАзЭС і іншых дзяржаў – удзельніц СНД, што раскрываюць іх гістарычныя карані, культурна-духоўныя сувязі, узаемадзеянне паміж народамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Існаванне падобнай калекцыі значна палегчыць атрыманне і распаўсюджванне ведаў пра рэдкія і значныя ў культурным плане дакументы і будзе спрыяць збліжэнню нацыянальных культур краін СНД і сацыяльнай інтэграцыі народаў краін – удзельніц праекта.

Выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў “Залатой калекцыі Еўразіі”

Асноўныя прынцыпы праекта “Залатая калекцыя Еўразіі”:

  • адкрыты доступ да інфармацыі для ўсіх грамадзян дзяржаў СНД, а таксама для ўсіх грамадзян свету;
  • роўны адбор і прадстаўленне нацыянальных культур народаў краін – удзельніц праекта;
  • прынцып шматмоўя кантэнту.

У аснову дадзенага праекта пакладзены экспазіцыйны падыход. “Залатая калекцыя Еўразіі” прадстаўлена рэфератыўна-бібліяграфічнай інфармацыяй пра рэдкія і каштоўныя выданні, якая суправаджаецца іх электроннымі копіямі. Поўныя тэксты літаратурных твораў захоўваюцца на серверах бібліятэк-фондатрымальнікаў.

З 2011 г. да праекта далучылася Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Удзельнікі праекта – бібліятэкі краін СНД і члены БАЕ:

  • Азербайджанская нацыянальная бібліятэка імя М.Ф. Ахундава;
  • Група “ЭПОС”;
  • Дзяржаўная рэспубліканская дзіцячая бібліятэка імя С. Бягаліна (Казахстан);
  • Навуковая бібліятэка Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Нацыянальная акадэмічная бібліятэка Рэспублікі Казахстан;
  • Нацыянальная бібліятэка Арменіі;
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
  • Нацыянальная бібліятэка Кыргызскай Рэспублікі;
  • Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Казахстан;
  • Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Малдова;
  • Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Таджыкістан імя Абулькасыма Фірдаўсі;
  • Нацыянальная бібліятэка Узбекістана імя Алішэра Наваі;
  • Нацыянальная бібліятэка Удмурцкай Рэспублікі;
  • Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У.І. Вярнадскага;
  • Нацыянальная дзіцячая бібліятэка Рэспублікі Комі імя С.Я. Маршака;
  • Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Украіны;
  • Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М. Ельцына;
  • Расійская дзяржаўная бібліятэка;
  • Расійская дзяржаўная дзіцячая бібліятэка;
  • Расійская нацыянальная бібліятэка;
  • Цэнтральная навуковая бібліятэка імя М.І. Жалязнова пры ФДАУ ВПА “Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К.А. Ціміразева”;
  • K.G. Saur Verlag GmbH&Co. KG.

Каардынатарам праекта выступае Расійская дзяржаўная бібліятэка – базавая арганізацыя дзяржаў – удзельніц СНД па супрацоўніцтве ў галіне бібліятэчнай справы.

Бібліятэкарам