ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас
Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас


Віртуальны праект "Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас" прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы (1882–1942) і Якуба Коласа (1882–1956), юбілей якіх адзначаўся ў 2012 годзе.

Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў мэтах арганізацыі належнага ўзроўню святкавання юбілеяў класікаў беларускай літаратуры падпісаў Указ № 487 ад 25.10.2011 г. “Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

План мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Структура віртуальнага праекта:

Янка Купала і Якуб Колас: сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі

Янка Купала: летапіс жыцця і творчасці

Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці

Чытаем Купалу і Коласа разам

Слухаем Купалу і Коласа

Спяваем песні і рамансы на словы класікаў

Галерэя: мастакі-ілюстратары твораў Купалы і Коласа

Выслоўі, выказванні, афарызмы беларускіх песняроў

Віртуальны праект “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас: да 130-годдзя з дня нараджэння” прадстаўлены на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.


Бібліятэкарам