Споведзь мужнасці і любові:

да 95-годдзя з дня нараждэння народнага мастака Беларусі

Міхаіла Савіцкага

(1922–2010)

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі – выбітны жывапісец, педагог, грамадскі дзеяч. Народны мастак СССР, народны мастак Беларусі. Першы сярод дзеячаў нацыянальнай культуры Герой Беларусі.

Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звенячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР. Юнацтва яго супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўзросце дваццаці гадоў удзельнічаў у баях за Севастопаль. Амаль у самым пачатку вайны апынуўся ў канцлагерах Дзюсельдорфа, Бухенвальда і Дахау. 29 красавіка 1945 года быў вызвалены з канцлагера Дахау амерыканскімі войскамі.

Мастацкую адукацыю атрымаў пасля дэмабілізацыі з войска. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В.І. Сурыкава (у Д.К. Мачальскага), які скончыў у 1957 годзе.

Жыў і працаваў у Мінску. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры”.

Памёр на 89-м годзе жыцця 8 лістапада 2010 года.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1997). З'яўляўся членам Міжнароднай славянскай акадэміі.



Бібліятэкарам