ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя выстаўкі бібліятэкіПры моцнай ААН свет становіцца лепшым

Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым

24 кастрычніка 2015 года сусветная грамадскасць адзначыць 70-годдзе стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Азнаёміўшыся з матэрыяламі, прадстаўленымі на віртуальнай выстаўцы “Пры моцнай ААН свет становіцца лепшым”, карыстальнікі і госці бібліятэкі атрымаюць магчымасць даведацца як мага больш пра адну з вядучых міжнародных арганізацый і пра яе ролю ў жыцці сусветнай супольнасці. Яны пазнаёмяцца з афіцыйнымі дакументамі і публікацыямі сістэмы ААН пачынаючы з падрыхтоўчага перыяду стварэння арганізацыі падчас Другой сусветнай вайны, яе станаўлення ў пасляваенны перыяд і да цяперашняга часу.

На віртуальнай выстаўцы прадстаўлена больш за 260 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты. Экспазіцыя складаецца з сямі тэматычных раздзелаў. Для кожнага раздзела віртуальнай выстаўкі складзены бібліяграфічны спіс літаратуры.
Бібліятэкарам