ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЗводныя рэсурсы бібліятэк Беларусі

Зводныя рэсурсы бібліятэк Беларусі

Назва
Апісанне
"Беларусь у асобах і падзеях"

Анлайн-энцыклапедыя “Беларусь у асобах і падзеях” змяшчае інфармацыю пра:

  • найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны;
  • вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі;
  • мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды;
  • установы, арганізацыі, прадпрыемствы, прафесійныя творчыя калектывы;
  • віды спорту, якія атрымалі развіццё ў краіне;
  • беларускія перыядычныя выданні;
  • аб’екты, якія з’яўляюцца першымі або ўнікальнымі (першы буквар, першая школа, першая нацыянальная опера, першая выява горада на карце і інш.).

Фактаграфічныя запісы дапаўняюцца біяграфічнымі і гістарычнымі даведкамі, выявамі, бібліяграфічнымі звесткамі пра друкаваныя публікацыі, гіперспасылкамі на інтэрнэт-крыніцы.

Рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць дакладныя звесткі аб Беларусі, не звяртаючыся да шматлікіх даведачных і энцыклапедычных выданняў.

Кансультанты:
Маліноўская Алена Мікалаеўна
Барсукова Наталля Іванаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 27
E-mail:
malinovskaya@nlb.by

"Вучоныя Беларусі"

База даных “Вучоныя Беларусі” з’яўляецца карпаратыўным фактаграфічным інфармацыйным рэсурсам, у якім прадстаўлена інфармацыя:

  • аб асобах, якія маюць вучоныя ступені доктара/кандыдата навук і навуковыя званні;
  • навуковых работніках і выкладчыках ВНУ – аўтарах навуковых публікацый;
  • вышэйшых навучальных установах і структурных падраздзяленнях, у якіх працуюць вучоныя;
  • навуковых дынастыях/сем’ях.

Запрашаем грамадзян Рэспублікі Беларусь і ўраджэнцаў Беларусі незалежна ад грамадзянства, якія маюць вучоныя ступені / вучоныя званні, да фарміравання карпаратыўнай базы даных "Вучоныя Беларусі". 

Палажэнне аб базе даных "Вучоныя Беларусі"

Запісы складаюцца на дзвюх дзяржаўных мовах – рускай і беларускай (у залежнасці ад наяўнасці публікацый на гэтых мовах).

Пра кожнага вучонага можна атрымаць звесткі біяграфічнага характару, аб навуковых інтарэсах, галінах навуковай дзейнасці, месцы/месцах працы, пасадах, узнагародах, ганаровых званнях і інш. Прыведзены формы імя на рускай, беларускай і іншых мовах, псеўданімы, крыптонімы, духоўныя і іншыя імёны, пад якімі вучоны вядомы або ёсць публікацыі. Удакладнены сувязі з запісамі на ўстановы, у якіх працуюць вучоныя, а таксама з запісамі на навуковыя дынастыі/сем’і.

Запісы забяспечаны спасылкамі на Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі, электронны каталог бібліятэкі – удзельніцы праекта, фота вучонага і персанальны сайт/старонку (пры іх наяўнасці).

У фарміраванні базы даных “Вучоныя Беларусі” на бягучы момант бяруць удзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі і бібліятэкі наступных ВНУ:

  • Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Беларуска-Расійскага ўніверсітэта;
  • Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры;
  • Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
  • Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
  • Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
  • Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта;
  • Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна;
  • Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта;
  • Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
  • Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава;
  • Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны;
  • Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога;
  • Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны;
  • Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА";
  • Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта;
  • Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
  • Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова;
  • Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання;
  • Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна;
  • Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску;

Кансультанты:
Бушыла Ларыса Леанідаўна
Кажура Ірына Пятроўна
Пятроўская Зоя Анатольеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 26 81
(8 017) 293 26 62
(8 017) 293 29 93
E-mail:
lobach@nlb.by
bushilo@nlb.by
bdscient@nlb.by
petrovskaya@nlb.by

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – сістэма зводных электронных каталогаў, якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

У склад ЗЭК бібліятэк Беларусі ўваходзяць:

  • зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі (ЗЭК СКК) – нацыянальны карпаратыўны інфармацыйны рэсурс, які фарміруецца на базе чатырох рэспубліканскіх бібліятэк: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь;
  • рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі бібліятэк Беларусі – нацыянальныя карпаратыўныя інфармацыйныя рэсурсы, якія адлюстроўваюць фонды бібліятэк рэгіёнаў краіны.

У зводным электронным каталогу сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі прадстаўлена:

  • больш за 6,3 млн бібліяграфічных запісаў на кнігі (уключаючы рэдкія і старадрукаваныя), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыя- і відэадакументы, перыядычныя выданні;
  • больш за 2,7 млн аўтарытэтных запісаў на такія найменні, як імя асобы, найменне арганізацыі, радавое імя, гандлёвая марка, геаграфічная назва, тэматычны прадмет, форма, жанр і фізічныя характарыстыкі дакумента.

Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі (РЗЭК) бібліятэк Беларусі ўтрымліваюць бібліяграфічныя звесткі аб складзе фондаў 1 204 бібліятэк з 75 бібліятэчных устаноў краіны, якія ўключаюць: кнігі, брашуры, аўдыявізуальныя дакументы, выяўленчыя дакументы, нотныя выданні, картаграфічныя матэрыялы, аўтарэфераты дысертацый, састаўныя часткі дакументаў па краязнаўстве і электронныя рэсурсы.

У склад рэгіянальнай сеткі ЗЭК бібліятэк Беларусі ўваходзяць наступныя РЗЭК бібліятэк Беларусі:

Інфармацыйныя рэсурсы ЗЭК бібліятэк Беларусі, штодня папаўняюцца ў працэсе спецыялізаванай апрацоўкі, максімальна адаптаваны да запытаў карыстальнікаў і рэалізацыі задач карпаратыўнай каталагізацыі.

Кансультанты: 
Ішуціна Алена Іванаўна
Комлева Таццяна Грыгор’еўна
Пятроўская Зоя Анатольеўна

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 29 78
(8 017) 293 27 48
(8 017) 293 29 93

"Нацыянальная бібліяграфія Беларусі"

Зводны электронны інфармацыйны рэсурс нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі дазваляе: прадставіць максімальна поўны бібліяграфічны рэпертуар беларускіх нацыянальных дакументаў, якія захоўваюцца ў бібліятэках краіны і за яе межамі; забяспечыць у рэжыме рэальнага часу свабодны доступ да нацыянальнай бібліяграфічнай інфармацыі ўсім катэгорыям карыстальнікаў незалежна ад іх месцазнаходжання; абменьвацца бібліяграфічнай інфармацыяй на нацыянальным і міжнародным узроўнях, папулярызаваць дакументную спадчыну, гісторыю і культуру Беларусі.

У ЭІР адлюстраваны бібліяграфічныя звесткі пра дакументы, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; беларускіх аўтараў; на беларускай мове (у любой графіцы) незалежна ад месца выдання; якія адносяцца да Беларусі па змесце. Храналагічны ахоп – ад старадрукаванай і рукапіснай кнігі да выданняў сучаснага перыяду.

Папаўненне рэсурсу ажыццяўляецца штодзень.

Кансультант:
Струц Наталля Васільеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 09
E-mail: malinovskaya@nlb.by

"Нацыянальная база даных аўтарытэтных/ нарматыўных запісаў"

База даных змяшчае аўтарытэтныя/нарматыўныя, даведачныя, спасылачныя, машыначытальныя запісы на наступныя віды найменняў (энтытэтаў): "імя асобы", "найменне арганізацыі", "радавое імя", "адміністрацыйна-тэрытарыяльная або геаграфічная назва", "гандлёвая марка", "уніфікаваны загаловак", "абагульняльны уніфікаваны загаловак", "месца выдання як пункт доступу", "форма, жанр або фізічныя характарыстыкі дакумента".
Аўтарытэтныя запісы змяшчаюць інфармацыю пра прынятыя (усталяваныя) загалоўкі, уключаюць іх варыянтныя формы, сувязі з іншымі аўтарытэтнымі запісамі, разнастайныя заўвагі і іншую дадатковую інфармацыю, якая характарызуе загаловак або аўтарытэтны запіс у цэлым. На замежныя найменні прыводзяцца варыянты ў аўтэнтычнай форме. Аўтарытэтныя запісы з’яўляюцца пунктамі доступу бібліяграфічных запісаў дакументаў, прадстаўленых у электронным каталозе, а таксама могуць выкарыстоўвацца як самастойны даведачны рэсурс пры выкананні фактаграфічных запытаў па беларускай тэматыцы. База даных абнаўляецца пастаянна. Уключае запісы на беларускай, рускай і замежных мовах.
Кансультанты:
Рэпіна Наталля Віктараўна
Паддубная Святлана Уладзiмiраўна
Міснік Тамара Яўгеньеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 26 74
(8 017) 293 28 67
(8 017) 293 28 69
E-mail:
lobach@nlb.by

Бібліятэкарам