ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сувенір для мамы
Добрае сэрца Івана Навуменкі

“Акрыленасць паэтычнага радка”

“Акрыленасць паэтычнага радка”
Іншыя навіны

З 2 сакавіка па 2 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Акрыленасць паэтычнага радка”, прысвечанная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, перакладчыка Алеся Бачылы.

Матэрыялы, прадстаўленыя ў пяці раздзелах экспазіцыі “Эпас сумленнасці”, “Шчырае слова паэта”, “Дзеля дабра, дзеля святла”, “Радзіма мая дарагая”, “Цепліць пачуцці людзей”, максімальна поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях заслужанага дзеяча культуры Беларусі Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бачылы (1918–1983).

У 1934 г. А. Бачыла скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Пасля вайны працаваў у “Настаўніцкай газеце”, у газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”, у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, Дружбы народаў і медалямі.

Выстаўка знаёміць са зборамі твораў Алеся Бачылы, з кнігай выбраных твораў “Снежная балада”, са зборнікамі паэзіі “Шляхі”, “Зоры вясеннія”, “Юнацтва”, “Дарыце цюльпаны”, “Тры багіні”, “Белы бярэзнік”, “Гараць лісты кляновыя”, кнігай гумарыстычных вершаў “Кавалер Мікіта”, творамі для дзяцей “Мне купілі самакат” і інш. Зацікавіць наведвальнікаў кніга літаратурна-крытычных артыкулаў А. Бачылы “Крыло неспакою: пошук, роздум, палеміка, успаміны”.

Алесь Бачыла добра вядомы чытачу як паэт-песеннік. Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго творы пакласці на музыку. Ва ўсіх на слыху “Радзіма мая дарагая” (муз. У. Алоўнікава), “Краю родны” (муз. Ю. Семянякі), “Ціха сосны шумяць” (муз. Р. Пукста) і інш. Таксама ім напісаны лібрэта опер: “Яснае світанне” (музыка А. Туранкова), “Калючая ружа”, “Калі ападае лісце”, “Зорка Венера” і аперэты “Паўлінка” (усе на музыку Ю. Семянякі). Нотныя выданні твораў Алеся Бачылы прадстаўлены ў асобным раздзеле экспазіцыі.

Дапаўняюць выстаўку выданні, якія даюць уяўленне аб перакладчыцкай дзейнасці пісьменніка: “Залаты Ключык, або Прыгоды Бураціна” А. Талстога, “Тарас Бульба” М. Гогаля (з М. Паслядовічам), “Брэсцкая крэпасць” С. Смірнова (з А. Бажко) і іншыя.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 120 дакументаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам