ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар віртуальнай чытальнай залы ў Міністэрстве эканомікі
Тайны акварэльнага жывапісу раскрывае выстаўка Вячаслава Паўлаўца

Гартаваны агнём вайны

Гартаваны агнём вайны
Іншыя навіны

З 16 сакавіка па 25 красавіка ў зале беларускай літаратуры праходзіць кніжная выстаўка “Гартаваны агнём вайны”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка П. Пранузы.

Паўлюк (Павел Кузьміч) Прануза (1918–2007) належыць да таго пакалення паэтаў, якія прайшлі нялёгкімі дарогамі вайны, здабывалі перамогу над ворагам цаной жыцця. Пражытае і перажытае ён адлюстраваў у вершах, у якіх перадаў сваё бачанне свету, адметную вобразнасць і мелодыку. Паэт прайшоў праз усю вайну і адным з першых распісаўся на рэйхстагу. Пра баявыя паходы былога артылерыста, старшага сяржанта Паўлюка Пранузу расказана шмат – і ім самім, і яго сябрамі. Яго вершы публікаваліся ў франтавых і армейскіх перыядычных выданнях, у сатырычнай газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Вершы, напісаныя ў акопах вайны, увайшлі і ў першую кнігу паэта “Разгневаная зямля”.

Шматлікія зборнікі Паўлюка Пранузы, сярод якіх “Добрай раніцы”, “У дальнім раёне”, “Мае землякі”, “Калі верыш”, “Трываласць”, “Мой аўтограф”, “Рукі салдата”, “Памяць, памяць…” і іншыя, прадстаўлены ў першым раздзеле экспазіцыі “Яго перадавая – слова”. Творы паэта адлюстроўваюць біяграфію маладога франтавога пакалення, якому давялося прайсці па дарогах вайны. Яны пазначаны асабістай выверанасцю, суаднесенасцю з уласным лёсам аўтара. Будні краіны ў пасляваенныя гады, стваральная праца беларускага народа, услаўленне яго гераічнага подзвігу, вернасць грамадзянскаму абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць – асноўныя матывы лірыкі Пранузы. Для яго твораў характэрны канкрэтнасць, дакладнасць у апісанні кожнай з’явы, кожнага жыццёвага факта, які становіцца аб’ектам паэтычнага роздуму, мастацкага ўвасаблення вобраза.

Яркай старонкай дзіцячай паэзіі сталі творы Паўлюка Пранузы, напісаныя для малодшага пакалення. Вершы са зборнікаў “Добры дожджык”, “Я вясну малюю”, “Ручаёк”, “Фарбы восені”, “Месяц-калабок” і іншых вылучаюцца добрым разуменнем дзіцячай псіхалогіі, выразнасцю мовы. Настаўнік па адукацыі, паэт праз усё жыццё пранёс любоў да дзяцей, вучыў іх, бараніў, імкнуўся прывіць любоў да роднай мовы, прыгожага, разумнага, вечнага.

Раздзел выстаўкі “Акрылены неспакой” знаёміць з перакладчыцкай дзейнасцю П. Пранузы – перакладамі твораў замежных аўтараў на беларускую мову.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменніка, змешчаныя ў раздзеле “Адчуваю сябе я салдатам”.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам