ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзякуем за віншаванні!
Маўклівы выклік вечнасці

Права і інтэрнэт: тэорыя і практыка

Права і інтэрнэт: тэорыя і практыка
Іншыя навіны

З 15 студзеня да 26 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана кніжная выстаўка, прысвечаная Сусветнаму дню бяспечнага інтэрнэту.

Сусветны дзень бяспечнага інтэрнэту з’явіўся ў студзені 2004 года і адзначаецца штогод у другі аўторак лютага. Ініцыятарам ідэі выступіла Еўрапейская камісія, якую падтрымалі некамерцыйныя арганізацыі European SchoolNet і Insafe. Ідэя хутка распаўсюдзілася сярод карыстальнікаў інтэрнэту і ва ўрадавых установах. Insafe стала галоўным каардынатарам свята. Сёлета яго будуць адзначаць больш за 130 краін. Цэнтр навін ААН паведаміў, што да канца 2016 г. карыстальнікамі інтэрнэту сталі 3,5 мільярда чалавек – 47 % насельніцтва свету.

Мэта свята – інфармаваць людзей аб адказным і бяспечным выкарыстанні інтэрнэту.

У гэты Дзень праходзяць адукацыйныя акцыі, праводзяцца канферэнцыі і семінары. Удзельнікі грамадскіх арганізацый распавядаюць пра спосабы аховы асабістых даных. Сродкі масавай інфармацыі згадваюць пра падзею, размяшчаюць тэматычныя матэрыялы, на тэлебачанні транслююць праграмы і фільмы па тэме. Вылучаюцца прапановы па ўдасканаленні спосабаў абыходжання з Сусветнай павуцінай, прэзентуюцца праекты павышэння бяспекі, памяткі і правілы карыстання інтэрнэтам.

Аб небяспеках, якія падпільноўваюць карыстальнікаў глабальнай сеткі, вядома практычна ўсім. Інтэрнэт – асаблівы віртуальны свет са сваімі законамі, злачынцамі і тымі, хто ахоўвае там парадак. Ён непарыўна звязаны з рэальным светам і ўжо неаддзельны ад яго, вось чаму пытанне бяспекі ў інтэрнэце з кожным днём паўстае ўсё больш востра.

Дзень бяспечнага інтэрнэту існуе не толькі для спецыялістаў. Гэта падстава для бацькоў задумацца пра тое, наколькі абаронены ад усяго негатыўнага іх дзеці, як інтэрнэт ўплывае на іх і што можна зрабіць, каб гэты ўплыў быў толькі станоўчым.

Экспазіцыя, якая налічвае каля 90 дакументаў – кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, улючае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблемы міжнародна-прававога рэгулявання сеткі інтэрнэт
  • Канстытуцыйныя гарантыі свабоды слова і права доступу да інфармацыі ў сетцы інтэрнэт у Беларусі
  • Нацыянальная бяспека дзяржаў у інфармацыйнай сферы
  • Грамадзянска-прававое рэгуляванне адносін у сетцы інтэрнэт
  • Рэгуляванне аўтарскіх правоў у сферы функцыянавання сусветнай інфармацыйнай сеткі
  • Прававая ахова даменных імёнаў

Выстаўка прызначана для спецыялістаў, якія працуюць у інтэрнэт-сферы, юрыстаў, якія займаюцца пытаннямі прававога регулявання інфармацыйных адносін, а таксама для ўсіх карыстальнікаў сеткі інтэрнэт.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам