ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”
Рассакрэчанае XX стагоддзе: прэзентавана кніга пра Кірыла Мазурава

Рэха Чарнобыля

Рэха Чарнобыля
Іншыя навіны

З 12 красавіка па 15 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Рэха Чарнобыля”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

8 снежня 2016 года Генеральная асамблея ААН прыняла ініцыяваную і падрыхтаваную дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь рэзалюцыю 71/125 “Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы”. Разам з Беларуссю суаўтарамі новага дакумента па чарнобыльскай праблематыцы сталі 60 дзяржаў свету.

Важным сімвалічным элементам рэзалюцыі з’явілася абвяшчэнне 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступстваў тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 мільёна чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.

У рэзалюцыі Генеральная асамблея адзначыла, што і цераз тры дзесяцігоддзі, адчуваюцца сур’ёзныя наступствы чарнобыльскай катастрофы і заклікала захоўваць увагу міжнароднай супольнасці да постчарнобыльскіх праблем і скаардынаваных міжнародных дзеянняў для вырашэння доўгатэрміновых наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Асноўны пасыл новай рэзалюцыі – неабходна працягваць чарнобыльскія стасункі ў рамках ААН у мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі і інвестыцыі.

У 1990 годзе Генеральная асамблея прыняла рэзалюцыю 45/190, заклікаўшы да “міжнароднага супрацоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення наступстваў на Чарнобыльскай АЭС”. Гэта стала пачаткам дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па адраджэнні пацярпелых тэрыторый. З гэтай мэтай была арганізавана Міжустаноўчая мэтавая група. У 1991 годзе быў створаны Чарнобыльскі мэтавы фонд для садзейнічання мабілізацыі фінансавых укладаў. Сёння ім распараджаецца Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў.

У 2002 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла аб пераглядзе стратэгіі і адзначыла, што ў будучым асноўная ўвага будзе надавацца не надзвычайнай гуманітарнай дапамозе, а доўгатэрміновай дзейнасці ў сферы развіцця. Праваднікамі гэтай стратэгіі сталі аддзяленні ПРААН у трох пацярпелых дзяржавах.

Для аказання дапамогі міжнародным, нацыянальным і дзяржаўным праграмам у 2009 годзе была створана Міжнародная навукова-даследчая і інфармацыйная сетка па Чарнобылі.

З 1986 па 2016 год арганізацыі сістэмы ААН, буйныя няўрадавыя арганізацыі і фонды ажыццявілі звыш 230 розных праектаў, звязаных з правядзеннем даследаванняў і аказаннем дапамогі ў наступных галінах: ахова здароўя, ядзерная бяспека, сацыяльна-псіхалагічная рэабілітацыя, эканамічнае аднаўленне, навакольнае асяроддзе, вытворчасць чыстых прадуктаў і інфармацыя.

Чарнобыльская катастрофа стала велізарнай трагедыяй для ўсёй міжнароднай супольнасці. У той жа час дзейнасць па пераадоленні наступстваў гэтай найбуйнейшай радыяцыйнай аварыі дала выдатныя прыклады супрацоўніцтва на глабальным узроўні. Змяніўся падыход краін да пытанняў ядзернай энергетыкі, уключаючы ўзмацненне бяспекі і больш узважанае стаўленне да тэхналагічнага прагрэсу. Міжнародная супольнасць засвоіла ўрокі Чарнобыля і набыла вопыт, які дапаможа спраўляцца з доўгатэрміновымі наступствамі тэхнагенных катастроф.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Аварыя на ЧАЭС: маштабы трагедыі
  • Экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы чарнобыльскай катастрофы
  • Сацыяльна-медыцынскія наступствы аварыі на ЧАЭС
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і міжнародная дапамога ў пераадоленні наступстваў аварыі і аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў
Выстаўка будзе цікавая медыцынскім работнікам, эколагам, сацыёлагам, эканамістам, спецыялістам у галіне атамнай энергетыкі, міжнароднага права і міжнародных адносін, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Дакументы

Рэзалюцыі

  • Рэзалюцыя аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе (A/RES/71/125)
  • Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыя намаганняў у справе вывучэння, змякчэння і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы (A/RES/68/99)
  • Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі аб правядзенні 26 красавіка 2011 года спецыяльнага памятнага пасяджэння асамблеі, прысвечанага гадавіне (A/RES/65/131)
  • Зварот Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сувязі з 25-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (S/2011/45)

Канвенцыі і дэкларацыі

Дадатковыя даклады

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

23:00. Дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – “Бібліядзень”

20 Кра 2018

Другі год запар у межах мінскай Бібліяночы Нацыянальная бібліятэка становіцца месцам сустрэчы для шматлікіх аматараў чытання, кніг, музыкі, танцаў, для ўсіх, хто даражыць жывымі зносінамі, умее цаніць і напаўняць свой час радаснымі эмоцыямі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

“Час пайшоў! А вы?”. Самае цікавае на Бібліяночы ў NLB

20 Кра 2018

А 19 гадзіне адбылося тэатралізаванае адкрыццё Бібліяночы-2018 “Час пайшоў!”. А вы пайшлі ў гэтым годзе на Бібліяноч? Калі не, даведайцеся, што зараз адбываецца на тэматычных пляцоўках у Нацыянальнай бібліятэцы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

“Храм мастацтва” адзначае 85-годдзе: адкрылася выстаўка – летапіс Вялікага тэатра Беларусі

19 Кра 2018

19 красавіка ў бібліятэцы адкрылася выстаўка “З тых даўніх дзён да сённяшняга часу”, прысвечаная юбілею Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў беларускай драматургіі, педагога Васіля Гарбацэвіча

19 Кра 2018

Цікавай, яркай старонкай гісторыі беларускай культуры з’яўляецца дзейнасць беларускага драматурга, заслужанага настаўніка Беларусі Васіля Савіча Гарбацэвіча  (19 красавіка 1893 – 17 верасня 1985), у творах якога паказана народнае жыццё і адлюстраваны непаўторныя рысы свайго часу.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі