ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Душы стомленай струнны крык
Вернасць роднаму слову, вернасць роднай зямлі

Вышыня Уладзіміра Высоцкага

Вышыня Уладзіміра Высоцкага
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 30 сакавіка ў бібліятэцы (выставачная пляцоўка, 3-ці паверх) праходзіць юбілейная выстаўка “Вышыня Уладзіміра Высоцкага”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, акцёра і выканаўца аўтарскіх песень.

У экспазіцыі сабрана больш за 300 дакументаў, сярод якіх – кнігі, фотаальбомы, паштоўкі, грампласцінкі, кампакт-дыскі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама з асабістых калекцый прыхільнікаў творчасці Высоцкага.

Уладзімір Сямёнавіч стаў кумірам для жыхароў вялікай краіны як акцёр тэатра і кіно, аўтар і выканаўца песень. Яго сумленная, шчырая паэзія высока цанілася. Людзі, якія палюбілі творчасць паэта, расшыфроўвалі пацёртыя аўдыязапісы, перапісвалі з памылкамі, але стваралі зборнікі яго песень для сябе, для сяброў, для Высоцкага. Такіх “збораў твораў” было шмат па краіне. Цяпер яны ўяўляюць сабой гістарычную і бібліяграфічную каштоўнасць.

На выстаўцы прадстаўлена адно з такіх унікальных выданняў, якое выйшла ў год яго смерці. Гэта першы том збору вершаў і песень У. Высоцкага. У зборнік увайшлі 100 твораў аўтара і некаторыя вершы, прысвечаныя Уладзіміру Сямёнавічу (да канца 1980 года іх было напісана больш за 700).

Аб легальным выданні ў той час не магло быць і гаворкі...

Уладзімір Высоцкі напісаў больш за 600 песень і вершаў, і марыў калі-небудзь убачыць легальна выдадзеную кнігу. Такая кніга з’явілася толькі праз год пасля яго смерці – выдавецтва “Современник” выпусціла першы зборнік паэта “Нерв”. У кнізе былі надрукаваны 130 вершаў, але ўсё роўна большая частка спадчыны Высоцкага заставалася ў краіне пад негалоснай забаронай. Пра кнігу чулі ўсе, шмат хто чытаў рэцэнзіі на яе ў “Юности” і “Литературном обозрении”. Прыхільнікі бралі экземпляр у бібліятэцы, шмат хто чытаў, а знаходзіліся людзі, якія перапісвалі яго ад рукі. У экспазіцыі прадстаўлены гэта легендарнае выданне 1981 года і два яго перавыданні (1988, 1989).

З паэтычнай спадчынай У.С. Высоцкага наведвальнікаў выстаўкі знаёміць сучасны зборнік “Я однажды гулял по столице” (2009). Уладзімір Сямёнавіч заўсёды быў прывязаны да роднага горада: Першая Мяшчанская, Вялікі Карэтны, Таганка – гэтыя адрасы вызначылі кампазіцыю кнігі, абумовілі яе асноўныя раздзелы. У зборнік увайшлі як творы паэта, так і фрагменты ўспамінаў і эсэ пра яго, яго творчасць. Кніга праілюстравана фатаграфіямі з фонду Дзяржаўнага культурнага цэнтра-музея імя У.С. Высоцкага.

На выстаўцы экспануюцца кнігі-ўспаміны пра Уладзіміра Сямёнавіча, якія ярка прадстаўляюць яго шматгранную асобу. Да прыкладу, у кнізе У. Новікава ”Высоцкий” распавядаецца пра чалавека, чый голас у 70-80-я гады слухалі літаральна ў кожным доме. З гэтай кнігі чытач пазнае новыя біяграфічныя падрабязнасці пра жыццё У.С. Высоцкага, яго ўзлёты і падзенні, страсці і няўдачы. Аўтар кнігі глыбока прааналізаваў творчасць Высоцкага-паэта і паспрабаваў вызначыць яго месца ў культурна-гістарычным кантэксце эпохі.

Выклікаюць цікавасць кнігі М. Уладзі “Владимир, или Прерванный полёт”, В. Залатухіна “Секрет Высоцкого”, В. Перавозчыкава “Ну здравствуй, это я!”, Э. Разанава “Четыре вечера с Владимиром Высоцким”, А. Сямёнава “Таганка без занавеса, бутафории и грима…” і інш.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам