ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
“Хадзі на мой голас”

“Я той хто шлях і хто па ім ідзе…”

“Я той хто шлях і хто па ім ідзе…”
Іншыя навіны

З 29 лістапада па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Я той хто шлях і хто па ім ідзе…”, прысвечаная 70-годдзю беларускага паэта і перакладчыка Алеся Разанава.


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) і прэміі “Залаты апостраф” (2012) Алесь Разанаў добра вядомы ўсім прыхільнікам беларускай літаратуры як вялікі майстар паэтычнага эксперыменту, наватарства ў паэзіі і павышанай увагі да філасофскіх праблем. З імем Алеся Сцяпанавіча звязваецца ўяўленне аб інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі.

У паэта абвостранае адчуванне часу і месца чалавека ў ім. Яго паэзія поўніцца пачуццём хуткаплыннасці жыцця. Галоўнае памкненне Разанава – адпавядаць шпаркаму руху, быць такім жа дынамічным і зменлівым, як сам свет.

З жыццёвым і творчым шляхам юбіляра знаёмяць шматлікія матэрыялы выстаўкі, якая складаецца з чатырох раздзелаў: “Зямлі вяртаючы нябёсы”, “Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць”, “У вышыню Сусвету, у глыбіню сутнасці”, “Жыццё – вандроўніцтва”.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі Алеся Разанава: “Адраджэнне”, “Вастрыё стралы”, “У горадзе валадарыць Рагвалод”, “Паляванне ў райскай даліне”, “Рэчаіснасць”, “Гановерскія пункціры”, “І потым нанава пачаць”, “На гэтай зямлі = Auf dieser Erde”, “Францыск Скарына. Маем найбольшае самі” і інш.

Паэт адкрывае багацце лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей беларускай мовы і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Любое слова, паняцце, назва прадмета, з’явы ў навакольным свеце поўняцца для Разанава асаблівым сэнсам і зместам. Але самай вялікай загадкай для яго застаецца жыццё і чалавек.

Асобна на выстаўцы прадстаўлены пераклады, зробленыя А. Разанавым з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Сярод іх – аповесць-казка “Гэй, хавайцеся!” К. Сая, раман Ё. Авіжуса “Час, калі пусцеюць сядзібы”, асобныя творы У. Бэрзыньша, п’еса У. Шэкспіра “Сон у летнюю ноч” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 150 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам