ГалоўнаяНавіны

Прэміяй “За духоўнае адраджэнне” ўзнагароджаны калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Сту 2018

9 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і “Беларускі спартыўны Алімп” 2017 года.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”

5 Сту 2018

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 4 студзеня 2018 года калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта

23 Лют 2018

Прэзентацыя вынікаў міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны адбылася ў Рызе 16 лютага.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

У Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы прайшла экскурсія на беларускай мове

21 Лют 2018

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, вучні 4 ”Б” класа сярэдняй школы № 94 і  7 ”А” і 7 ”В” класаў сярэдняй школы № 121 г. Мінска завіталі ў Нацыянальную бібліятэку на экскурсію.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася кніжна-дакументальная выстаўка, прысвечаная Пятру Машэраву

21 Лют 2018

21 лютага ў бібліятэцы прайшло адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

"Дзень восьмы"

20 Лют 2018

20 лютага ў бібліятэцы адкрылася міжнародная выстаўка “Дзень восьмы”.
Арганізатары праекта – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Саюз майстроў-міратворцаў «Святло»”.

Мастацкія выстаўкі НББ

Апавядальніцкія стратэгіі ў рамане “Пантофля Мнемазіны” Людмілы Рублеўскай

19 Лют 2018

Людміла Рублеўская – адна з самых паспяховых і папулярных сучасных беларускамоўных пісьменніц. Сакрэт гэтага ў многім заключаецца ў яе апавядальніцкім майстэрстве, у апеляцыі праз праблематыку і прадуманае эстэтычнае ўвасабленне праблематыкі да шырокай чытацкай аўдыторыі.

Навіны бібліятэк

Серыя семінараў па магчымасцях выкарыстання платформы Web of Science

16 Лют 2018

З 26 лютага па 2 сакавіка ў межах работы віртуальнай чытальнай залы адбудзецца серыя семінараў “Магчымасці выкарыстання платформы Web of Science для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі Зюльфі Таманам перадаў у дар кнігі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Лют 2018

15 лютага ў бібліятэцы ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэм'ер-міністра Турэцкай Рэспублікі Біналі Йылдырыма адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг прэзідэнтам Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі Зюльфі Таманам у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Кніжная выстаўка "Сацыяльная справядлівасць і сацыяльная роўнасць"

15 Лют 2018

З 15 лютага па 14 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Сацыяльная справядлівасць і сацыяльнае развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Кніжныя выстаўкі НББ

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай бібліятэкай Турцыі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

14 Лют 2018

14 лютага ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэм'ер-міністра Турэцкай Рэспублікі Біналі Йылдырыма падпісаны шэраг дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах паміж Беларуссю і Турцыяй.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Як бібліятэка адзначыла Дзень святога Валянціна

14 Лют 2018

Лічыцца, што праца і каханне – паняцці несумяшчальныя. Але толькі не 14 лютага! Нацыянальная бібліятэка не абышла ўвагай Дзень усіх закаханых, падарыўшы супрацоўнікам і наведвальнікам святочную атмасферу. Паглядзім, як гэта было.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Майстар-клас дзіцячага пакою па дэкупажы “Сувенір для мамы”

23 Лют 2018

1 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па дэкупажы “Сувенір для мамы”.

Вачам сваім [не] веру!

20 Лют 2018

З 23 лютага ў бібліятэцы павінна быць не толькі ціха, але яшчэ і ... цёмна. Не-не, гэта не гульня ў хованкі і не новы квэст. Тут адкрываецца выстаўка мастацкіх галаграм “Галаграфія-2018. Мінск” – “Асвета. Пазнанне. Прагрэс”.