ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Мерапрыемствы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдуць і за мяжой
Запрашаем на заняткі “Рукапісная кніга”

Эксперымент і яркасць уражанняў: выстаўка Уладзіміра Акулава

Эксперымент і яркасць уражанняў: выстаўка Уладзіміра Акулава
Іншыя навіны

2 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адкрылася выстаўка “Імгненні жыцця” вядомага беларускага мастака-авангардыста Уладзіміра Акулава.


Уладзімір Акулаў нарадзіўся ў 1954 г. у Баранавічах у сям’і мастака-афарміцеля. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва слуцкага гарадскога Дома піянераў і школьнікаў. Яго творчы стыль і характар як мастака-прафесіянала пачаў фарміравацца падчас вучобы ў Віцебскім педінстытуце на мастацка-графічным факультэце пад уплывам работ Казіміра Малевіча, Марка Шагала, Веры Ермалаевай, Эля Лісіцкага. Сёння У. Акулаў з’яўляецца адным з самых вядомых і яркіх прадстаўнікоў беларускага авангарда. Галоўнае ў творчасці мастака – захаваць традыцыі і дух авангарда 1990-х гг.

Выстаўка “Імгненні жыцця” прыемна здзіўляе сваёй разнастайнасцю. Работы аб’ядноўваюцца ў маштабныя тэматычныя цыклы – “Маскі і вобразы”, “Вайна”, “Вялікія людзі”, “Анімалістычны цыкл”, “Футбалісты” і інш. Так шырока і нестандартна бачыць свет мастак-авангардыст.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша і куратар выстаўкі Яўген Ксяневіч.

Яўген Ксяневіч адзначыў, што асабліва прыемна бачыць на вернісажы моладзь, якая цікавіцца творчасцю мастака. Дарэчы, нядаўна выстаўка Акулава праходзіла ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” ў Палацы Рэспублікі і карысталася вялікай папулярнасцю.

Адкрыццё выстаўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы сабрала не толькі яе наведвальнікаў, але і знатакоў мастацтва Уладзіміра Акулава, а таксама калекцыянераў яго работ. Андрэй Плясанаў і Аляксандр Іваноў даўно сочаць за творчасцю мастака і з кожнай наступнай выстаўкай адкрываюць для сябе штосьці новае, перажываюць свежыя эмоцыі і ўражанні, папаўняюць свае прыватныя калекцыі. Да прыкладу, у калекцыі Андрэя ні многа ні мала – 50 работ Акулава! І гэта не мяжа. Яўген Ксяневіч перакананы, што Уладзіміра Акулава можна смела паставіць у адзін шэраг з Маркам Шагалам і Казімірам Малевічам. Яго творчасць ужо ацанілі шматлікія замежныя калекцыянеры – у Германіі, Бельгіі, Польшчы, Італіі і інш. краінах. Несумненна – гэта поспех! Поспех, у якога ёсць працяг…

Наведаць выстаўку і пранікнуць у свет мастака-авангардыста можна да 1 мая 2017 года.

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Удакладняйце інфармацыю па тэлефоне: (8 017) 266 37 37.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам