ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Паэты, якія спяваюць
Дзеля жыцця на зямлі

Карціны-"званы" Уладзіміра Чарнышова

Карціны-"званы" Уладзіміра Чарнышова
Іншыя навіны

4 мая ў бібліятэцы адкрылася персанальная выстаўка Уладзіміра Чарнышова "Званы".


Жывапісец і графік Уладзімір Чарнышоў скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А. Савіцкага і Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, каля 30 гадоў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі "Беларусьфільм", выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Быў галоўным мастаком Акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Мінску.

Жыццё тэатра і кіно заўсёды перасякалася з творчасцю мастака. Не выпадкова сярод яго палотнаў так многа партрэтаў вядомых дзеячаў культуры, такіх як Сяргей Рахманінаў, Расціслаў Янкоўскі, Юрый Іваноў, Сяргей Кацьер, Фёдар Шаляпін і інш. Натхнёны жыццём і творчасцю гэтых легендарных людзей, Уладзімір Чарнышоў стварыў карціны-"званы", якія заклікаюць гледача спыніцца, прыгледзецца і прыслухацца... пра што яны гавораць.

У вернісажы ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, першы намеснік старшыні праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза музычных дзеячаў Наталля Вітчанка, сябры, калегі і блізкія знаёмыя мастака.

Пазнаёміцца з работамі Уладзіміра Чарнышова можна ў галерэі "Ракурс" (2-гі паверх) да 15 ліпеня 2017 года.
Дата заканчэння працы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 266 37 37, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам