ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Час пайшоў! А вы?”. Самае цікавае на Бібліяночы ў NLB
Глыбокая ўдзячнасць усім аўтарам-дарыльшчыкам!

19.00. Часавы партал адчынены – спяшайцеся на Бібліяноч-2018 у NLB!

19.00. Часавы партал адчынены – спяшайцеся на Бібліяноч-2018 у NLB!
Іншыя навіны

Сёння ў 19:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі расчыніла дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да штогадовай культурнай акцыі ў падтрымку кнігі і чытання – Бібліяночы-2018!

У гэты вечар з 19:00 да 23:00 госці свята здзейсняць сапраўднае падарожжа ў часе, пабываюць у розных эпохах і адчуюць сябе часткай іншага пакалення.

Такім чынам, часавы партал адчынены! Галоўны чараўнік Бібліяночы – Майстар гадзіннікаў ужо запусціў стрэлкі механізма і перанёс прысутных у паралелі часу. Правадніком паміж эпохамі стала, вядома, яе вялікасць Кніга! Бо менавіта яна захоўвае гісторыю чалавецтва і веды, назапашаныя ім на працягу тысячагоддзяў.

Гасцей вечара павітала першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, пажадаўшы ўсім цудоўнага настрою і цікавага падарожжа.

Асаблівы тэмп “бібліявечарынцы” задалі ўдзельнікі акадэміі мюзікла “Рэвю”, падарыўшы гледачам яркі нумар “Пакаленне NEXT”.

Часавы партал будзе адкрыты роўна чатыры гадзіны. Так што вы яшчэ паспяваеце далучыцца да нас і адчуць сябе па-за часам. Шчыра чакаем! Ваша NLB.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам