ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тайны акварэльнага жывапісу раскрывае выстаўка Вячаслава Паўлаўца
Літаратурная гадзіна “Каб зрабіць свет больш добрым”

“Білеты ў дарослае жыццё” ўручылі маладым грамадзянам Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Білеты ў дарослае жыццё” ўручылі маладым грамадзянам Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

15 сакавіка ў бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ навучэнцам Першамайскага раёна г. Мінска.

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Урачыстасць, афіцыяльнасць і лёгкае хваляванне – не кожны дзень уручаюць такія важныя дакументы, як пашпарт. Удзельнікі цырымоніі ў сваім юным узросце ў поўнай меры ўсведамляюць, што атрыманне “білета ў дарослае жыццё” мяжуе не толькі з пэўнай свабодай, але таксама і з вялікай адказнасцю.

Галоўны дакумент навучэнцам Першамайскага раёна ўручылі ганаровыя госці цырымоніі – кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Ігар Кудрэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Бобрыкаў і дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Яўген Святагор.

Самых актыўных і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, тых, хто заўсёды прывык быць у першых шэрагах, чакаў яшчэ адзін важны дакумент – членскі білет БРСМ. У цырымоніі ўручэння ўзялі ўдзел першы сакратар БРСМ Першамайскага раёна Алена Лісай, начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Людміла Барысенка і намеснік начальніка упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна Лілія Кавалёва.

Пасля ўрачыстай часткі для дзяцей прайшла аглядная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падчас якой яны пазнаёміліся з незвычайнай архітэктурай будынка і даведаліся пра каласальныя магчымасці, якія адкрывае перад імі “дыямент ведаў”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам