ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта
Юны эрудыт

Экскурсію “Мінск на далоні” перакладуць на “ясную мову”

Экскурсію “Мінск на далоні” перакладуць на “ясную мову”
Іншыя навіны

21 лютага ў бібліятэцы прайшла першая рабочая экскурсія “Мінск на далоні”, якая ў хуткім часе будзе весціся на “яснай мове”.

Экскурсію наведалі маладыя людзі з сацыяльна-працоўнай майстэрні “Цёплы дом”, супрацоўнікі грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” (ГА “БелАДДІіМІ”), выкладчыкі і студэнты Інстытута інклюзіўнай адукацыі.

Міні-праект “Пераклад экскурсіі «Мінск на далоні» на «ясную мову»”ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з ГА “БелАДДІіМІ” і накіраваны на стварэнне безбар'ернага камунікацыйнага асяроддзя.

У 2016 годзе Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў, у 2017 годзе быў зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017–2025 гады. Згодна з гэтымі дакументамі, неабходна распрацаваць і ўкараніць “ясную мову” як форму адлюстравання пісьмовай, вуснай і іншай інфармацыі, даступнай для людзей, якім цяжка ўспрымаць і разумець (асобы з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзеці, пажылыя, замежнікі і іншыя).

З паняццем “ясная мова” ўжо знаёмы ў многіх краінах свету. Яна дае магчымасць людзям з цяжкасцямі ў разуменні і чытані тэкстаў знаёміцца ​​з рознымі дакументамі, атрымліваць інфармацыю і прымаць рашэнні ў многіх сферах жыцця самастойна, без чыёй-небудзь падказкі і дапамогі.

Рэалізацыя міні-праекта “Пераклад экскурсіі «Мінск на далоні» на «ясную мову»” створыць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі спрыяльныя ўмовы па далучэнні людзей з інваліднасцю да культурнага жыцця.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам