ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па ЭІР для навукі і адукацыі
Розныя культуры – агульныя каштоўнасці: падведзены вынікі фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”

Круглы стол у рамках Года малой радзімы

Круглы стол у рамках Года малой радзімы
Іншыя навіны

11 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у рабоце круглага стала “Нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы: Віцебшчына ўчора і сёння”, арганізаванага ў рамках Года малой радзімы Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна.

Сярод удзельнікаў і гасцей мерапрыемства былі прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, краязнаўчай супольнасці Віцебска.

З боку гаспадароў мерапрыемства з прывітальным словам звярнулася Т.М. Адамян, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі, прагучалі выступленні вядомых віцебскіх гісторыкаў і краязнаўцаў А.М. Падліпскага, М.В. Півавара, Л.У. Хмяльніцкай, а таксама супрацоўніцы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея А.Л. Дудкі.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Т.В. Кузьмініч расказала аб праблемах і перспектывах узаемадзеяння бібліятэк, архіваў і музеяў Беларусі ў справе стварэння нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў. І.У. Градоўкіна, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі, выступіла з паведамленнем “Віцебшчына ў люстэрку дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па бібліяграфічным і віртуальным узнаўленні беларускай дакументнай спадчыны”. Загадчыца сектара краязнаўства і праектнай работы А.В. Ганчарова прэзентавала новы віртуальны праект пад рабочай назвай “Беларусь у фотаздымках”, які плануецца прадставіць у бягучым годзе на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі, і запрасіла ўсіх зацікаўленых да супрацоўніцтва.

Адбыўся карысны і канструктыўны абмен меркаваннямі па пытаннях краязнаўчай дзейнасці, сумесных намаганняў па захаванні, аднаўленні і папулярызацыі беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.

Круглы стол у Віцебску стаў своеасаблівым працягам сацыякультурнага мерапрыемства “Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Віцебшчына”, які распачаў 25 студзеня 2018 г. вялікі цыкл мерапрыемстваў, запланаваных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі для знаёмства з інфармацыйнай спадчынай рэгіёнаў краіны і прэзентацыі сумесных праектаў.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам