Развітацца з халоднай парой года і павітаць надыходзячую вясну змаглі ўдзельнікі мерапрыемства “Масленіца – свята святла і дабра”, якое адбылося 7 лютага ў дзіцячым пакоі.
У вясёлай атмасферы Масленіцы дзеці падзяліліся ведамі пра традыцыі і звычаі свята, прынялі ўдзел у цікавых забавах – дружным карагодзе з песнямі, гульні “Прагані зіму”, конкурсах “Напячы бліны” і “Злаві калач”.
Упрыгожваннем для кожнага стала маляўнічае Сонейка – сімвал вясны, цяпла і дабра –зробленае з каляровай металізаванай паперы і кампакт-дыска.
Хлопчыкі і дзяўчынкі гутарылі, смяяліся, радаваліся сустрэчы і атрымалі масу станоўчых уражанняў.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.