ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Серыя семінараў па магчымасцях выкарыстання платформы Web of Science
Сацыяльная справядлівасць і сацыяльная роўнасць

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла дары ад Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла дары ад Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі
Іншыя навіны

15 лютага ў бібліятэцы ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь прэм'ер-міністра Турэцкай Рэспублікі Біналі Йылдырыма адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг прэзідэнтам Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі Зюльфі Таманам у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніла калекцыя з 1500 экзэмпляраў кніг на турэцкай мове па эканоміцы, культуры, навуцы, гісторыі, палітыцы, уключаючы энцыклапедычныя і даведачныя выданні, кнігі для дзяцей і іншыя. Як адзначыў Зюльфі Таман, гэтыя выданні будуць актуальныя для людзей, якія вывучаюць турэцкую мову і цікавяцца культурай краіны. Ён выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва і плённую працу па розных напрамках бібліятэчнай дзейнасці, паабяцаўшы ў тым ліку перадаваць у Нацыянальную бібліятэку цікавыя турэцкія кнігі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адзначыў, што кнігі, якімі папоўніўся фонд бібліятэкі, будуць вельмі запатрабаваныя ў сувязі з ростам цікавасці да гісторыі, культуры і традыцый Турцыі. Таксама ён падкрэсліў важнасць падпісанага 14 лютага Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай бібліятэкай Турцыі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, задачамі якога з'яўляюцца ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж дзвюма бібліятэкамі ў прафесійнай дзейнасці і садзейнічанне ўсталяванню карпаратыўных сувязей у галіне навукі, культуры і распаўсюджвання навуковай інфармацыі.

У рамках урачыстай цырымоніі была арганізавана фотавыстаўка “Сляды Стамбула: ад імперыі да рэспублікі”, дзе былі прадстаўлены чорна-белыя фотаработы, якія адлюстроўваюць гісторыю Турцыі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Раман Матульскі перадаў у дар Зюльфі Таману электронную копію кнігі англійскага дыпламата, гісторыка і падарожніка Паўля Рыко “Манархія Турэцкая…”. Гэта погляд на Турцыю як на еўрапейскую краіну са сваёй гісторыяй, культурай і традыцыямі. У кнізе дакладна апісаны асновы дзяржаўнага кіравання, звычаі краіны і яе ўнутраная палітыка, рэлігія і законы турэцкага грамадства. Выданне пабачыла свет у 1678 годзе ў Слуцку.

Напрыканцы мерапрыемства Раман Матульскі распавёў пра будучую цырымонію перадачы шматтомнага факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Турцыі, якая пройдзе ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы.

Ініцыятары праекта на працягу пяці гадоў працавалі над стварэннем 21-томнага факсіміле, збіраючы пад адзінай вокладкай кнігі, выдадзеныя Скарынам у Празе і Вільні. Цяпер, калі праект завершаны і надрукаваны апошнія тамы, каштоўнае выданне папаўняе фонды найбуйнейшых культурных цэнтраў ва ўсім свеце.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам