ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэха Чарнобыля
Лепшыя ўзоры амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

Рассакрэчанае XX стагоддзе: прэзентавана кніга пра Кірыла Мазурава

Рассакрэчанае XX стагоддзе: прэзентавана кніга пра Кірыла Мазурава
Іншыя навіны

11 красавіка ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Наталлі Голубевай “Кирилл Мазуров. О чем молчало время…”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Пісьменнік, кандыдат гістарычных навук Наталля Голубева прадставіла ў кнізе новы погляд на падзеі супярэчлівага і неадназначнага XX стагоддзя, сведкам і непасрэдным удзельнікам якіх быў палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ, першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР Кірыл Мазураў.

На аснове шырокай даследчай базы, рассакрэчаных архіўных дакументаў, асабістых дзённікавых запісаў Кірыла Мазурава ў выданні зроблена спроба пераасэнсаваць час і падзеі эпохі, вакол якіх і сёння не сціхаюць спрэчкі.

У прэзентацыі прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч, кіраўнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава, старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта Рэспублікі Беларусь Лідзія Ярмошына, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, аўтар кнігі Наталля Голубева, прафесар МДІМА, дачка Кірыла Мазурава Наталля Капітонава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Напрыканцы мерапрыемства дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч перадаў экзэмпляр выдання ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам