ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Круглы стол у рамках Года малой радзімы
Семінары па выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў ВЧЗ

Розныя культуры – агульныя каштоўнасці: падведзены вынікі фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”

Розныя культуры – агульныя каштоўнасці: падведзены вынікі фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”
Іншыя навіны

12 красавіка ў бібліятэцы прайшло падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання фіналістаў фотаконкурсу “Беларусь і Кітай маімі вачыма”.

Мірскі замак – Вялікая Кітайская сцяна, заснежаны лес – квітнеючыя сады сакуры, два маленькія хлопчыкі, кітаец і беларус, усміхаюцца і гуляюць разам... Дзіўныя здымкі ўдзельнікаў фотаконкурсу адлюстроўваюць каларыт і непаўторнасць дзвюх далёкіх краін – Беларусі і Кітая. У кожнай – свая багатая культура і нацыянальныя традыцыі, аднак ёсць рэчы, якія моцна звязваюць і аб’ядноўваюць два народы – агульныя каштоўнасці і прыгажосць чалавечых адносін.

У фотаконкурсе “Беларусь і Кітай маімі вачыма” прынялі ўдзел 140 чалавек, кожны з якіх падчас урачыстай цырымоніі быў адзначаны сертыфікатам удзельніка.

Фіналісты вызначаны ў пяці намінацыях. Трэцяе, другое і першае месцы адпаведна занялі: у намінацыі “Дух дружбы і супрацоўніцтва” – Аляксандр Горбаш, Гань Чаавэй і Аляксандра Міхайлава, “Чалавек. Сям’я. Грамадства” – Чжэн Мінхуэй, Аксана Шчэрба, Таццяна Івашка, “Культура і традыцыі” – Аляксей Дворак, Лі Ісянь і Максім Арцішэўскі, “Архітэктура. Славутасці” – Максім Сакалоў, Сунь Ваньцін, Святлана Кукса, “Прырода” – Дзмітрый Сайкоўскі, Лю Лу і Ван Шывэй.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел першы сакратар па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лі Вэньхуа, прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ Юрый Нікалайчык, дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ з кітайскага боку Лю Юйін, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам