ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотафакт: як бібліятэка адзначыла Дзень святога Валянціна
Пад знакам чорнага квадрата

Семінар у БДАМ па рэсурсах ВЧЗ

Семінар у БДАМ па рэсурсах ВЧЗ
Іншыя навіны

13 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся практыка-арыентаваны семінар “Рэсурсы Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні адукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці”.

Семінар арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў межах работы Віртуальнай чытальнай залы па пашырэнні выкарыстання вядучых сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў у бібліятэках і інфармацыйных цэнтрах Беларусі.

Слухачам семінара былі прадстаўлены алгарытмы працы з інфармацыйнымі рэсурсамі Віртуальнай чытальнай залы ў галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна- і тэлемастацтва, дызайну.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі акадэміі.


Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам