ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Апавядальніцкія стратэгіі ў рамане “Пантофля Мнемазіны” Людмілы Рублеўскай
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла дары ад Нацыянальнай бібліятэкі Турцыі

Серыя семінараў па магчымасцях выкарыстання платформы Web of Science

Серыя семінараў па магчымасцях выкарыстання платформы Web of Science
Іншыя навіны

З 26 лютага па 2 сакавіка ў межах работы віртуальнай чытальнай залы адбудзецца серыя семінараў “Магчымасці выкарыстання платформы Web of Science для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці”.

Падчас семінараў удзельнікі пазнаёмяцца з падыходамі да фарміравання калекцый і індэксаў на платформе Web of Science; алгарытмамі пошуку і аналізу навуковай інфармацыі, асаблівасцямі ўжывання навукаметрычных паказчыкаў; магчымасцямі стварэння і інтэрпрэтацыі справаздач па публікацыях і цытуемасці арганізацыі, навуковага калектыву і аўтараў; інструментамі для афармлення навуковых рэзультатаў; метадамі ацэнкі і выбару часопісаў для размяшчэння навуковых артыкулаў; перспектывамі развіцця руху адкрытага доступу да навуковых публікацый і даследчых даных.

Графік правядзення семінараў:

26 лютага 10.00 – Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі;

27 лютага 10.00 – Нацыянальная бібліятэка Беларусі (праграма);

27 лютага 14.00 – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;

28 лютага 10.00 – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт;

28 лютага 14.00 – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка;

28 лютага 16.00 – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;

1 сакавіка 11.15 – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;

1 сакавіка 15.00 – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека;

2 сакавіка 13.30 – Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога.

Кантактная асоба:
Рудакоўская Марына Віктараўна,
загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 28 90,
e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам