11 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Птушкі прыляцелі”.
З надыходам вясны абуджаецца ўся прырода. І асаблівае ажыўленне адчуваецца з прылётам першых птушак, якія паведамляюць пра пачатак вясны гучнымі трэлямі, напаўняючы свет новымі гукамі.
Пад меладычныя спевы вясенніх птушак дзеці стварылі з выкарыстаннем кардону, каляровай металізаванай паперы і дэкаратыўнага матэрыялу сізаль яркае аб’ёмнае пано “Птушкі прыляцелі”.
Маленькія ўдзельнікі атрымалі вялікае задавальненне ад стасункаў і ад самога творчага працэсу.
Чытайце таксама аб іншых мерапрыемствах, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.