ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшла кніга Ніны Шчарбачэвіч "Каханні. Дваццаць рэальных гісторый"
Масленіца – свята святла і дабра

У атласе па гісторыі Брэсцкай крэпасці ліквідаваны белыя плямы

У атласе па гісторыі Брэсцкай крэпасці ліквідаваны белыя плямы
Іншыя навіны

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі папоўніўся ўнікальным навукова-папулярным выданнем аб шматгадовай гісторыі будаўніцтва і мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці.

“Атлас крепости Брест-Литовск. Том 3. Фортовый период (1876–1915)” быў перададзены ў дар бібліятэцы Фондам развіцця Брэсцкай крэпасці падчас прэзентацыі, якая прайшла ў Доме дружбы народаў.

“Атлас крепости Брест-Литовск. Том 3. Фортовый период (1876–1915)”

У кнізе змешчаны раней невядомыя матэрыялы, якія захоўваюцца пад грыфам "сакрэтна" ў найбуйнейшых ваенных архівах і музеях Масквы і Санкт-Пецярбурга. У атлас таксама ўвайшлі дакументы са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” і прыватных калекцый, большасць з якіх апублікавана ўпершыню.

3-ці том атласа прысвечаны фортам і ўмацаванням крэпасці Брэст-Літоўск (1876–1915). Архіўныя картаграфічныя матэрыялы і фатаграфіі пазнаёмяць чытача як з сярэдневяковым Берасцем, так і падзеямі Першай сусветнай вайны на гэтых землях, а сучасныя мастацкія фота злучаць мінулае з сённяшнім днём.

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі папоўніўся ўнікальным навукова-папулярным выданнем аб шматгадовай гісторыі будаўніцтва і мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці

Карыстаючыся атласам, можна вывучыць генеральныя планы крэпасці, чарцяжы асобных ўмацаванняў і фотадакументы. У лічбах гэта – 54 карты праспектаў і планаў збудаванняў, 63 сучасныя фатаграфіі і больш за 50 гістарычных здымкаў.

Кніга будзе цікавая гісторыкам, краязнаўцам, спецыялістам па ахове гістарычнай спадчыны, архітэктарам, музейным работнікам, архівістам і бібліятэкарам, спецыялістам па турызме, выкладчыкам і студэнтам. Зараз аматары гісторыі, турысты і наведвальнікі Брэсцкай крэпасці даведаюцца ўсё пра яе будаўніцтва, абсталяванне, артылерыю, пазнаёмяцца са знакавымі персаналіямі і новымі інжынернымі рашэннямі, якія паўплывалі на развіццё крэпасці.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам