ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Памёр беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка
Руплівец на ніве роднай мовы

Музей для дваіх

Музей для дваіх
Іншыя навіны

Пакуль вы не паспелі адагрэцца ад бяcснежнага снежня і наладзіцца на працу пасля зімовых святаў, Літаратурны музей Петруся Броўкі аб'яўляе самую цёплую штогадовую акцыю да Дня ўсіх закаханых “Музей для дваіх”.

14 лютага Літаратурны музей Петруся Броўкі будзе працаваць толькі для двух асоб, двух закаханых, якія атрымаюць магчымасць правесці вечар у цёплым куточку, у сэрцы сталіцы, асяродку літаратуры і мастацтва. Шчасліўцы ў незвычайных абставінах дакрануцца да патаемнага у жыцці і творчасці Петруся Броўкі, апынуцца ў атмасферы шчырасці і цеплыні, калі вячэрні горад адкрыецца з іншага ракурсу, а фірменная гарбата "Пахне чабор" сагрэе ў лютаўскую непагадзь.

З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце музея.

Пераможцы вызначацца 12 лютага і атрымаюць магчымасць правесці самы незвычайны рамантычны вечар у цэнтры горада за кубачкам гарбаты з салодкім пачастункам. Адным з падарункаў пераможцам будзе фотасесія ў мемарыяльных пакоях літаратурнага музея. А яшчэ больш рамантыкі нададуць “лямпавая” атмасфера, мяккія пледы, лагоднае святло свечак і жывая музыка ў цёплым літаратурным асяроддзі.

Крыніца: Літаратурны музей Петруся Броўкі

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам