ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Хутка Новы год
Жывое Слова Божае – крыніца веры і духоўнага жыцця

Выдадзена персанальная энцыклапедыя “Францыск Скарына”

Выдадзена персанальная энцыклапедыя “Францыск Скарына”
Іншыя навіны

Навуковым рэдактарам энцыклапедыі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша.


Мы цэлы год святкавалі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання выданнямі, выстаўкамі, канферэнцыямі, нават тэатральнымі пастаноўкамі, згадвалі Францыска Скарыну на ўрачыстасцях, прэзентацыях і ва ўласных дамах, даведваліся новыя факты з жыцця першадрукара і бачылі ў ім нацыянальны сімвал.

І вось нам паведамілі пра чарговае ў гэтай тэме, але надзвычайнае выданне – персанальную энцыклапедыю “Францыск Скарына”, над якой працавала каля ста пяцідзесяці аўтараў і якая ўмясціла ў сябе больш за тысячу артыкулаў.

Дзяржаўныя выдавецтвы за 2016–2017 гады прымеркавалі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання больш за дваццаць кніжных праектаў. “За паўтара года мы выпусцілі дванаццаць прысвечаных беларускаму кнігадруку выданняў агульным тыражом васямнаццаць тысяч экзэмпляраў”, – паведаміў дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч.

У гэтым жа выдавецтве пабачыла свет і персанальная энцыклапедыя “Францыск Скарына”, свежыя асобнікі якой ужо ўчора паказалі журналістам. Па словах навуковага рэдактара энцыклапедыі Алеся Сушы, праца над выданнем ішла два гады, а шлях да яго – каля васьмі. За гэты час трэба было вызначыць, ці дарасло сучаснае скарыназнаўства да паўнавартаснага збору артыкулаў, які б умясціў тое, чаго дагэтуль у друку яшчэ не было. Аказалася – дарасло.

“Адзін з найлепшых даведнікаў пра Скарыну выйшаў трыццаць гадоў таму. Калі адбылося наша першае абмеркаванне зместу будучай энцыклапедыі, узніклі сумненні, ці зможам мы скласці такі калектыў, які б асіліў працу. У выніку, калі працэс ужо пайшоў, пачалася ледзь не бойка за права быць аўтарам энцыклапедыі, а на многія тэмы выстройвалася чарга з тых, хто мог бы выступіць у ролі эксперта. Сам па сабе гэты факт ёсць найлепшае сведчанне навуковай спеласці і гатоўнасці беларусаў да асэнсавання сваёй спадчыны”, – расказаў Алесь Суша.

Такім чынам, у прадстаўленай кнізе сабраныя напрацоўкі апошніх гадоў дзясяткаў беларускіх і замежных аўтараў і абагульнены ў сціслай, але насычанай форме, а такі рэдкі для айчыннай навуковай і выдавецкай справы фармат, як персанальная энцыклапедыя, нарэшце аказаўся прысвечаны Францыску Скарыну.

Як вядома, напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі быў створаны аргкамітэт, які распрацаваў план прымеркаваных да свята падзей. Тэма ў выніку знайшла адлюстраванне на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, у свяце “Александрыя збірае сяброў”, Дні беларускага пісьменства ды іншых. А ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося фінальнае мерапрыемства пад назвай “Святло Скарыны”, дзе паспрабуюць падвесці вынік паўтарагадовай скарыніяны.

Аўтар публікацыі: Сафія Кісялёва.

Крыніца: Звязда

Чытайце таксама:

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам