ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Збіральнік таямніц мінуўшчыны
У атласе па гісторыі Брэсцкай крэпасці ліквідаваны белыя плямы

Выйшла кніга Ніны Шчарбачэвіч "Каханні. Дваццаць рэальных гісторый"

Выйшла кніга Ніны Шчарбачэвіч "Каханні. Дваццаць рэальных гісторый"
Іншыя навіны

У літаратурным жыцці – навіна: у выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніжка маладога празаіка Ніны Шчарбачэвіч (літаратурны псеўданім Ніна Лістота) “Каханні. Дваццаць рэальных гісторый”. Сапраўды, пра што яшчэ пісаць маладой прыгожай дзяўчыне, як не пра спрадвечнае?

Як паэтка Ніна заявіла аб сабе раней. Са сваімі вершамі актыўна выступае на чытацкіх вечарынах, у клубах моладзі, праводзіць уласныя літаратурныя сустрэчы. А зараз мы знаёмімся з яшчэ адной гранню яе талента. Настаўнікам-укладальнікам выдання стала Людміла Рублеўская.

У зборніка ёсць адметнасць – ён сапраўды “сатканы” з рэальных падзей, пра якія нашы сучаснікі самі некалі расказалі аўтару, і ў яе была і пэўная смеласць (не баялася памыліцца, каб не пакрыўдзіць герояў), і свая мяжа, за якую ступіць нельга. Бо ўзялася апавядаць пра сапраўднае, а не надуманае жыццё.

Наколькі цікавыя тыя гісторыі, каб трапіць на старонкі кнігі? Не хачу займацца голым пераказам, проста паверце на слова: цікавыя, і недзе нават павучальныя (інакш кажучы, вучаць маладых жыць). Я некалькі разоў нават лавіў сябе на шкадаванні, што чытаю зборнік кароткіх апавяданняў, а не аповесцяў. Амаль кожнае магло быць разгорнута ў больш шырокую літаратурную форму. Але зрабіць тое не позна і зараз.

Кожны носіць сваё сонца з сабою, слушна лічыць адна з рамантычных гераінь зборніка. А іншы герой з вышыні ўласнага досведу сцвярджае, што сапраўднае каханне прыходзіць само, але толькі тады, калі ты насамрэч гатовы. Трэці расказвае, як з сям’і сыходзіў тата, а ён, маленькі, абдымаў яго за калені і прасіў застацца. Не дапамагло, і з таго часу цяпер ужо дарослы чалавек заікаецца...

Колькі такой разумнай шчырасці, шчымлівага трымцення душ сабрана на старонках гэтага нятоўстага выдання – не пералічыць. Лепш пагартаць самім.

У мяне на кніжнай паліцы стаіць двухтомнік аповесцяў пра каханне сусветна вядомых аўтараў, сапраўды класікаў, выдадзены за савецкім часам. За ім тады вельмі ганяліся. Паставіў побач кнігу Ніны Лістоты – як аванс. Дарэчы, і побач з кнігамі аўтараў, што працуюць ці зусім нядаўна працавалі ў нашай газеце – Валянціны Доўнар, Яўгена Пясецкага, Анатоля Клешчука, Таццяны Падаляк, Надзеі Дрындрожык (Дрылы)... А Ніна, між іншым, таксама наша каляжанка.

“Звязда” вырасціла не адзін дзясятак выдатных літаратараў, факт шырока вядомы. Так што – шлях наезджаны, шчаслівай дарогі!

Аўтар публікацыі: Уладзімір Хількевіч.

Крыніца: “Звязда”

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Місія выканальна! Калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”

9 Сту 2018

9 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і “Беларускі спартыўны Алімп” 2017 года.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”

5 Сту 2018

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 4 студзеня 2018 года калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта

23 Лют 2018

Прэзентацыя вынікаў міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны адбылася ў Рызе 16 лютага.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі