ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіАглядная пляцоўка

Аглядная пляцоўка

Адкрытая і закрытая аглядныя пляцоўкі размешчаны ў верхняй частцы вышыннага фондасховішча бібліятэкі (уваход з адваротнага боку будынка).

Наведвальнікі трапляюць на аглядную пляцоўку на панарамным ліфце фінскай фірмы “KONE”, які мае празрыстую шкляную прызматычную сценку, што дазваляе перажыць адчуванне палёту.

Выгаднае ландшафтнае размяшчэнне бібліятэкі робіць аглядную пляцоўку прывабным турыстычным аб’ектам. Цудоўныя віды сталіцы і яе наваколля, што адкрываюцца з вышыні 73 метраў, уражваюць у любы час года. Прадугледжаны наведванні ў святочныя дні для прагляду салютаў і феерверкаў.

Наведвальнікам прапануецца унікальная паслуга – выкарыстанне аптычнага прыстасавання "Бінокль панарамнага віду".
Бінокль DigiFox DFC 30х80 з набліжэннем у 30 разоў мае вялікую распазнавальную здольнасць і шырокі вугал агляду, што дазваляе атрымаць якасную выяву аддаленых аб’ектаў з вялікай вышыні.

Закрытая аглядная пляцоўка знаходзіцца на 22-м паверсе і ўяўляе сабой залу ў выглядзе шматгранніка.
Тут размешчана галерэя "Панарама", дзе дзейнічае зменная выстаўка карцін і праводзяцца спецыяльна арганізаваныя мерапрыемствы (урачыстыя цырымоніі, прэзентацыі, дзелавыя сустрэчы).
Кафейны бар “Graf Cafe” (22-гі паверх) прапануе не толькі напіткі і сокі, але і кандытарскія вырабы, закускі, а таксама гарачыя стравы. У зале ёсць сучасны тэлевізар з плазменным экранам дыяганаллю 105 см, кропка бясплатнага доступу да Інтэрнэту Wi-Fi.
Зручнае размяшчэнне бара на самай высокай агляднай пляцоўцы Мінска дазваляе ў час адпачынку любавацца панарамай сталіцы і яе наваколля.
Для супрацоўнікаў і зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі бар прапануе пастаянную скідку на 5 %.
Ёсць магчымасць заказаць столікі або ўсю залу для правядзення карпаратыўных і сямейных святаў, а таксама рэгістрацыі шлюбаў. Да паслуг наведвальнікаў – стравы любой цяжкасці прыгатавання, добразычлівы персанал і нязмушаная атмасфера свята.

Рэжым работы:

Панядзелак – нядзеля: 12.00–23.00.
Апошні пад’ём – 22.30.
Каса працуе з 12.00 да 22.30.
Тэхнічныя перапынкі:
14.00–14.15;
16.00–16.15;
18.00–18.15;
20.00–20.15.

Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 53.

Кошт наведвання агляднай пляцоўкі