ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіДзіцячы пакой

Дзіцячы пакой

Карыстальнікі бібліятэкі могуць пакінуць сваіх дзяцей ад 3 да 10 гадоў у дзіцячым пакоі пад доглядам прафесійных педагогаў-псіхолагаў. Наведванне дзіцячага пакоя платнае. Перыяд знаходжання ў ім дзіцяці не павінен перавышаць трох гадзін. Знаходжанне ў дзіцячым пакоі можна падоўжыць пры жаданні дзіцяці і яго бацькоў.

У дзіцячым пакоі кожнае дзіця правядзе час з карысцю і захапленнем. Гульнёвая прастора пакоя запоўнена разнастайнымі цацкамі і развіваючымі дапаможнікамі: лялькамі, машынкамі, мячыкамі, канструктарамі, мазаікамі. Тут ёсць таксама цацачны домік "Чарадзейны кіёск", домік лялькі Барбі, лато, тэтрысы, мяккія пазлы, дзіцячыя музычныя інструменты і многае іншае.

Маленькім наведвальнікам прапануюць вялікі выбар дзіцячых кніг, мультфільмаў і кінафільмаў, а для юных музыкаў – дыскаў з вядомымі і любімымі дзіцячымі песенькамі.

У пакоі можна пакатацца на горцы і пазаймацца фізкультурай на "шведскай сценцы". Дадатковы камфорт ствараюць мяккія канапкі, якія лёгка трансфармуюцца для правядзення рухавых гульняў.

Супрацоўнікі дзіцячага пакоя распрацавалі цыкл групавых заняткаў развіццёвага і забаўляльнага характару, што ўключае святочныя мерапрыемствы, літаратурныя чытанні, творчыя заняткі, майстар-класы, у праграму якіх уваходзяць:

  • гульні, конкурсы і фізкультурныя размінкі;
  • чытанне дзіцячых вершаў, апавяданняў і казак;
  • прагляд дзіцячых кінафільмаў і мультфільмаў;
  • праслухоўванне дзіцячых песень;
  • мастацкая творчасць, майстраванне вырабаў;
  • пастаноўкa лялечных спектакляў.

Адна з паслуг дзіцячага пакоя – экскурсія "Дзень нараджэння ў бібліятэцы".

Згодна з "Правіламі карыстання дзіцячым пакоем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" пры прыёме дзіцяці неабходна:

  • прад’явіць пашпарт або від на жыхарства;
  • паведаміць супрацоўніку дзіцячага пакоя пра асаблівасці псіхалогіі і паводзін дзіцяці.

Дадаткова рэкамендуецца:

  • для камфортнага правядзення часу дзіцяці ў дзіцячым пакоі можна прынесці з сабой зменны дзіцячы абутак і вопратку;
  • для ажыццяўлення пры неабходнасці хуткай сувязі па тэлефоне ў час вашай працы ў чытальнай зале выкарыстоўваць рабочае месца чытача, якое знаходзіцца паблізу рабочага месца дзяжурнага бібліятэкара.

У дзіцячым пакоі забараняецца пакідаць дзецям:

  • прадукты харчавання і напоі;
  • лекі;
  • каштоўныя рэчы;
  • прадметы, якія могуць пры неасцярожным выкарыстанні нанесці шкоду здароўю дзіцяці.

Рэжым работы:

аўторак – субота: 10.00–18.00;
панядзелак, нядзеля – выхадныя дні.

Санітарны дзень – апошні панядзелак месяца.

Кошт наведвання дзіцячага пакоя.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.


Бібліятэкарам