ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіКафэ

Кафэ

Два ўтульныя кафэ гатовы прыняць наведвальнікаў: чытачоў, супрацоўнікаў і гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кафэ размяшчаюцца на 1-м і 2-м паверхах будынка бібліятэкі. Прыемны дызайн, сучасная мэбля, тэлевізар забяспечваюць камфортныя ўмовы для ежы і адпачынку. У кафэ можна набыць шырокі асартымент разнастайных прадуктаў.

Для наведвальнікаў агляднай пляцоўкі працуе кафейны бар “Graf cafe” (22-гі паверх), які прапануе не толькі напоі і сокі, але і кандытарскія вырабы, закускі, а таксама гарачыя стравы. У зале ёсць тэлевізар з плазменным экранам дыяганаллю 105 см. Прадастаўляецца магчымасць заказаць столікі або ўсю залу для правядзення карпаратыўных і сямейных святаў. Зручнае размяшчэнне бара дазваляе ў час адпачынку любавацца панарамай сталіцы і яе наваколля.

Ва ўсіх кафэ бібліятэкі ёсць бясплатны доступ да інтэрнэту Wi-Fi.

Для супрацоўнікаў і зарэгістраваных чытачоў бібліятэкі бар прапануе пастаянную скідку на 5 %.

Рэжым работы кафэ (1-шы паверх)
Панядзелак – пятніца: 9.00–20.00.
Субота, нядзеля: 9.00–17.00.
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Рэжым работы кафэ (2-гі паверх)
Панядзелак – пятніца: 10.00–21.00.
Субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Рэжым работы "Graf cafe" (22-гі паверх)
Панядзелак – нядзеля: 12.00–23.00.
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.